Аляксандар Ельскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 54:
Дасьледаваў гісторыю, этнаграфію, фальклёр, мову і літаратуру Беларусі. Пісаў на [[Беларуская мова|беларускай]], [[польская мова|польскай]] і [[расейская мова|расейскай]] мовах, добра ведаў [[Француская мова|францускую]] і [[Нямецкая мова|нямецкую]] мовы. Іншамоўныя працы прысьвячаліся пераважна мінуламу Беларусі, яе гісторыі, эканоміцы.
 
Напісаў каля 10  тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў для «[[Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў|Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў]]», «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыкляпэдыі». У «Геаграфічным слоўніку...слоўніку…» апісаў мясцовасьці амаль усіх беларускіх паветаў, дзе называў мясцовыя гарадзішчы, курганы, замчышчы, земляныя валы.
 
Выдаў зборнік «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народу» ([[1908]]). Аўтар працаў: «Піва і варэньне піва ў нашым мінулым» ([[1883]]), «"Заўвагі пра сялянскае пытаньне ([[1884]]), «Пра беларускую гаворку» ([[1885]]), «Слоўца пра матэрыялы для вывучэньня беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» ([[1886]]), «Адам Міцкевіч на Беларусі» ([[1890]]), «Напамін пра бібліятэку Юльяна Бэргеля, пастара ў Слуцку» (абедзьве [[1890]]), «Беларуская літаратура і бібліяграфія» ([[1892]]), «Нарыс гісторыі мясцовай гаспадаркі ў супастаўленьні з народнымі звычаямі ад першабытных да астатніх часоў» (т. 1—2, [[1893]]—[[1897]]), «Гістарычныя зьвесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» ([[1893]]), «Нарыс звычаяў шляхты ў супастаўленьні з эканомікай і доляй народу ў Польшчы і Літве» (т. 1—2, [[1897]]—[[1898]]), «Гістарычныя зьвесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак у радзівілаўскім Урэччы на Літве» ([[1899]]), «Згубны культ чужаземшчыны ў нас у сьвятле айчыннай літаратуры» ([[1901]]). «Нарыс гісторыі Менскага біскупства» ([[1907]]) і іншых.
 
Аўтар верша «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту», дыдактычных вершаваных і празаічных гутарак на беларускай мове ў духу асьветніцтва і хрысьціянскай маралі «Сынок» ([[1895]]), «Выбірайма я ў прочкі! Скарэй у Томск!», «Нашы перасяленцы» (абедзьве [[1896]]), «Слова аб праклятай гарэлцы...гарэлцы…» ([[1900]]), «Гутарка аб тым, якая мае быць „Зямля і Воля“ сельскаму народу» ([[1906]]). У іх асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадзтва, заклікаў да прыватных рэформаў, рацыянальнага вядзеньня гаспадаркі.
 
На беларускую мову пераклаў 1-ю частку паэмы [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]» ([[1893]]), асобныя ягоныя вершы, кнігу польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў», перакладаў паэму А. Мальчэўскага «Марыя».
Радок 64:
Рукапісныя і кніжныя зборы А. Ельскага па ягонай сьмерці апынуліся ў [[Кракаў|Кракаве]], [[Варшава|Варшаве]] (фонд Прозараў і Ельскіх у Галоўным архіве старажытных актаў), часткова — у [[Менск]]у і [[Вільня|Вільні]].
 
У нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве ў аддзеле рукапісаў знаходзіцца «Кніга для запісу асобаў, якія аглядаюць зборы ў Замосьці, пачатая ў 1882 годзе». Тут ёсьць запісы на беларускай, расейскай, францускай і нават дацкай мовах. Пра маштабы зьбіральніцкай дзейнасьці А. Ельскага сьведчаць яго лісты, адрасаваныя вядомаму польскаму раманісту [[Юзэф Ігнацы Крашэўскі|Ю. IІ. Крашэўскаму]], якія захоўваюцца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Пасьля [[паўстаньне 1863-1864 гадоў|паўстаньня 1863—1864]] А. Ельскі апынуўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, таму вымушаны быў распрадаваць сваю вялікую калекцыю, у т.л.тым ліку звыш 2000 гравюраў, эскізаў і малюнкаў галяндзкіх, ангельскіх, польскіх і айчынных мастакоў, каля 60 карцінаў, бібліятэка 10 тыс. кніг, сярод іх старадрукі 17 ст., хронікі, матэрыялы паўстаньняў і вайны 1812 году, лісты А. Міцкевіча і Т. Касьцюшкі, а таксама іх асабістыя рэчы, каштоўныя калекцыі фарфору, шкла, слуцкіх паясоў, каля 20 тыс. аўтографаў і дакумэнтаў.
 
Выйшлі ўспаміны пляменьніка А. Ельскага — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»<ref>Ельскі, У. На зямлі продкаў // Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай. / Шляхам гадоў. №?(?), 199?. (''Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.'')</ref>, дзе між іншым згадваецца А. Ельскі, падрабязнасьці яго жыцьця і дзейнасьці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестар (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменьніка — Генрыхам Ельскім) калекцыяў А. Ельскага<ref>Шляхам гадоў. № 1, 1990.</ref>. Па чутках у А. Ельскага былі непрыязныя адносіны з [[Янка Купала|Янкам Купалам]]. Быццам Ельскаму не падабаліся творы Купалы і яго лібэральна-асьветніцкія погляды.