Розьніца паміж вэрсіямі «Паўстаньне 1830—1831 гадоў на Маладэчаншчыне»

няма апісаньня зьменаў
Адным з самых моцных і добра ўзброеных паўстанцкіх атрадаў гэтага рэгіёна быў атрад [[Міхал Ходзька|Міхала Ходзькі]], вядомага паэта, перакладчыка і грамадзкага дзяяча. Міхал Ходзька быў мясцовым ураджэнцам (нарадзіўся ў [[Крывічы (Мядзельскі раён)|Крывічах]], цяпер Мядзельскі раён, на поўнач ад Маладэчна), добра ведаў мясцовасьць, і што самае важнае карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва, у тым ліку і ў маладэчанцаў. Сваю дзейнасьць атрад Ходзькі ў асноўным распаўсюджыў на рэгіён гарадоў [[Мядзел]]-[[Глыбокае]]-[[Ашмяны]]-[[Смаргонь]]-[[Маладэчна]]-[[Вялейка]].
 
[[14 красавіка]] [[1831]] паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі, што ішоў з боку [[Вільня|Вільні]], вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады. Местачкоўцы падтрымалі паўстанцаў, шматлікія, у тым ліку навучэнцы [[Маладэчанская павятовая вучэльня|павятовай вучыльнівучэльні]], далучыліся да яго шэрагаў. Навучэнцамі былі арганізаваны паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам І. Гіцэвіча і А. Валадковіча. Грашовую дапамогу паўстанцам аказваў плябан маладэчанскай вучэльні Дульскі.
 
Хутка разьвіваліся падзеі на поўначы ад Маладэчна, у павятовым горадзе Вялейке, дзе Валадкевіч папытаў у [[Караль Пшэзьдзецкі|Караля Пшэзьдзецкага]] дапамогі, які ў хуткім часе выслаў невялікі атрад да [[Вялейка|Вялейкі]]. [[14 красавіка]] маёр Любанскі прыбыў у горад і казаў біць у касьцельныя званы. На гэты знак жыхары паўсталі, але мясцовы расейскі гарнізон таксама падрыхтаваўся да бою. Калі аднак да гораду прыбыў атрад Міхала Ходзькі, расейцы здаліся ў палон<ref name="Callier-74">Edmund Callier, [http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www.wbc.poznan.pl:6083&from=http://fbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831], Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74. {{ref-pl}}</ref>.
 
[[16 красавіка]] на захадзе ад Маладэчна ашмянскія паўстанцы пад камандаваньнем Біруты й Стэльніцкага беспасьпяхова сутыкаліся з атрадам расейцаў пад камандаваньнем палкоўніка Вежуліна (полк казакоў, невядомая колькасьць пяхоты, 2 гарматы). [[20 красавіка]] атрад Пшэзьдзецкага недалёка ад Маладэчна, пад Вішневам, быў разьбіты расейскім атрадам пад камандаваньнем генэрала Астражэнкі (2 эскадроны ўзараў, батальён пяхоты, 6 гарматаў)<ref>Edmund Callier, [http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www.wbc.poznan.pl:6083&from=http://fbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831], Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 85. {{ref-pl}}</ref>.
 
=== Падаўленьне паўстаньня ===
2171

зьмена