Быхаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д пунктуацыя
Радок 53:
 
[[Файл:Bychau (Bielarus) XVIII.jpg|міні|зьлева|Плян замка, [[1707]]]]
[[Файл:Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (XIX).jpg|180пкс|значак|Плян і разрэз замка]]
 
Тады ж уладальнік Быхава [[Гетман вялікі літоўскі|гетман вялікі]] [[Ян Караль Хадкевіч]] атрымаў ад [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] грамату на ўзьвядзеньне замест старых драўляных новых мураваных замкавых умацаваньняў. Будаваньне вялося ў [[1610]]—[[1619]] гадох і завяршылася ўжо за [[Леў Сапега|Львом Сапегам]], да якога места перайшло ў [[1628]] годзе.
 
[[Файл:BychaŭBychaŭski zamak. БыхаўБыхаўскі замак (1778-1780XIX).jpg|міні180пкс|зьлевазначак|Плян места і замка,разрэз [[1778]]—[[1780]]замка]]
 
Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю. Паўколам замак абкружаўся 800-мэтровым валам з бастыёнамі, равэлінамі ды равамі. Фартэцыя зьяўлялася ядром абароны места. З усходу Быхаў меў натуральную перашкоду для ворагаў — Дняпро, з астатніх трох бакоў яго атачалі глыбокія і шырокія (22—27 м) равы. Вакол дзядзінца месьціліся жылыя і гаспадарчыя збудаваньні, у тым ліку комплекс мураванага палацавага ансамблю. На ніжнім паверсе палаца знаходзіліся розныя службы, на верхнім — пакоі і сталовая заля.
 
[[Файл:Bychaŭ. Быхаў (1778-1780).jpg|міні|зьлева|Плян места і замка, [[1778]]—[[1780]]]]
 
У замку несупынна знаходзілася значная вайсковая залога, якая падпадаркоўвалася мясцоваму адміністратару — «губэрнатару», a таксама вялікая колькасьць [[пальная зброя|пальнай зброі]] і амуніцыі. На патрэбу абароны працавала адмысловая [[Быхаўская людвісарня|людвісарня]], дзе кваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Тутэйшая зброя і мэталічныя дасьпехі карысталіся вялікім попытам на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] і за яе межамі. Паводле зьвестак за [[1692]] год, у цэйхгаўзе Быхаўскага замка мелася наступная зброя: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя арганы), 32 «сьвіньні» волава, салетра, ядры, картузныя набоі для 3-, 4-, б- і 10-фунтовых гарматаў, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія трох тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніцаў, старасьвецкі аркебуз, 50 параў «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядраў, жалезныя пікі, a таксама харугвы<ref>[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]] Быхаўскі замак // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 360.</ref>.