Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 24:
 
== Перадвыбарчае становішча ==
Папярэднія прэзыдэнцкія й [[Парлямэнт|парлямэнцкія]] выбары праходзілі ў [[1994]] і [[1995]] гадох адпаведна паводле [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь#1994|Канстытуцыі 1994 году]]. Пасьля абраньня прэзыдэнтам Лукашэнка павялічыў [[дэкрэт]]амі свае паўнамоцтвы за кошт [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савету]] (ВС). Пасьля [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндуму 1996 году]] яго паўнамоцтвы яшчэ больш узрасьлі, а тэрмін знаходжаньня на пасадзе быў прадоўжаны да 2001 году. Насуперак рашэньню Канстытуцыйнага суду аб кансультатыўным статусе рэфэрэндуму [[1996]] году Канстытуцыю 1994 году зьмянілі ў адпаведнасьці з пастаўленымі на рэфэрэндум пытаньнямі. Замест ВС стварылі дзьвюхпалатны парлямэнт, дзе [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палата прадстаўнікоў]] складалася з 110 дэпутатаў, а [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу|Рада Рэспублікі]] — з 69 сэнатараў. У Палату ўлучылі частку 199 дэпутатаў ВС. У [[1997]] годзе [[Рада Эўропы]] прыпыніла ўдзел урада [[Беларусь|Беларусі]] ў арганізацыі ў якасьці асацыяванага сябра. Парлямэнцкі сход П[[арлямэнцкая асамблея АБСЭ]] захоўваўзахоўвала дачыненьні з ВС да [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2000 году|выбараў у Палату]] ў жніўні [[2000]] году. [[7 чэрвеня]] 2001 году Палата прадстаўнікоў Беларусі прызначыла прэзыдэнцкія выбары на [[9 верасьня]]. [[Грамадзкае аб'яднаньне|Грамадзкія аб’яднаньні]] здолелі аб’яднаць у «[[Незалежнае назіраньне (арганізацыя)|Беларускую ініцыятыву „Незалежнае назіраньне“]]» больш як 10 тысячаў зарэгістраваных наглядальнікаў за выбарамі. Некалькі апазыцыйных [[Палітычная партыя|палітычных партыяў]] утварылі «Каардынацыйную Раду». Іх прадстаўнікі цягам [[1999]] году, да [[лістапад]]а, беспасьпяхова вялі перамовы з [[урад]]ам аб доступе да ўрадавага вяшчаньня, пашырэньні паўнамоцтваў парлямэнта, касаваньні абмежавальнага выбарчага заканадаўства ды аднаўленьні грамадзянскіх правоў.
 
== Прававыя ўмовы ==