Марк Твэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
img
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраны спасыл
Радок 36:
 
== Біяграфія ==
Дэбютаваў апавяданьнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражаньні ад падарожжа ў Эўропу і Палестыну ў кнізе нарысаў «Прасьцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагодзьдзе» (1873, з Ч. Д. Ўорнерам), гумарыстычнага зборніка «Старыя і новыя апавяданьні» (1875). Найбольшую вядомасьць атрымалі два цыклі твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі [[Місысыпі (рака)|Місысыпі]] (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місысыпі», 1875, «Жыцьцё на Місысыпі», 1883; аповесьці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэднявечныя» тэмы (алегарычная аповесьць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канэктыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д'Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражаньні ад кругасьветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесьцей «Прасьцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзьве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедлібэрг» (1899), сэрыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадзкія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасьць афіцыйнай маралі, параўноўваў амэрыканскую мінуўшчыну з сучаснасьцю, Старому сьвету супрацьпастаўляў Новы як увасабленьне амэрыканскай цывілізацыі; яны насычаныя фальклёрнымі[[фальклёр]]нымі і міталягічнымі[[міт]]алягічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага ([[сатыра]], [[гратэск]], [[пародыя]], [[гумар]]), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваліся.
 
== Беларускія пераклады ==