IKEA: розьніца паміж вэрсіямі
паводле en |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 23:19, 8 чэрвеня 2014
IKEA («ІКЕ́А», часам вымаўляецца як «Ікея») — швэдзкая кампанія, зарэгістраваная ў Нідэрляндах, якая зьяўляецца адной з найбуйнейшых у сьвеце гандлёвых сетак па продажу мэблі й тавараў для дому. Па стане на студзень 2014 году налічвала 349 крамаў у 43 краінах.
Тып | Прыватная |
---|---|
Дэвіз | Ёсьць ідэя — ёсьць IKEA! |
Заснаваная | 1943 |
Заснавальнікі | Інгвар Кампрад |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Лейдэн, Нідэрлянды |
Ключавыя фігуры | Петэр Агнеф'ель - прэзыдэнт і выканаўчы дырэктар групы кампаній ІКЕА |
Галіна | Розьнічны гандаль Дрэваапрацоўчая прамысловасьць |
Прадукцыя | мэбля, прадметы хатняга ўжытку |
Абарачэньне | 28,506 млрд эўра (2013)[1] |
Апэрацыйны прыбытак | 4,011 млрд эўра (2013)[2] |
Чысты прыбытак | 3,302 млрд эўра (2013)[3] |
Лік супрацоўнікаў | 139,000 (2013)[4] |
Матчына кампанія | Stichting INGKA Foundation |
Гісторыя
Кампанія мае швэдзкія карані і падтрымлівае імідж швэдзкае кампаніі ва ўсіх маркетынгавых камунікацыях. Заснаваная ў 1943 годзе Інгварам Кампрадам. Асартымент пачынаўся з запалак, рамак ды інш. У 1948 годзе ў продажы ўпершыню зьявілася мэбля, а ўжо ў 1958 годзе адчынілася першая крама Möbel-IKÉA ў Швэцыі. У 1963 годзе кампанія выйшла на міжнародны рынак, пачаўшы з Нарвэгіі. Далей па эўрапейскіх краінах крамы сеткі распаўсюдзіліся ў 1970-я гг.: Швайцарыя (1973), Нямеччына (1974). Напрыканцы 1970-х крамы зьявіліся на іншых кантынэнтах: Японія (1974), Аўстралія ды Ганконг (1975), Канада (1976), Сынгапур (1978).
Назва «IKEA» зьяўляецца акронімам, і расшыфровываецца як «Ingvar Kamprad Elmtaryd Agunnaryd», то бок імя ды прозьвішча заснавальніка і назва фермы Эльмтаруд у камуне Агунаруд, дзе ён нарадзіўся.
Уласьнікі й кіраўніцтва
IKEA належыць нідэрляндзскаму фонду Stichting INGKA Foundation (галаўная кампанія групы — нідэрляндзкая Ingka Holding B. V.).
Ад 2013 году прэзыдэнтам кампаніі зьяляецца Петэр Агнеф'ель, які замяніў на гэтай пасадзе Мікаэля Альсана (Mikael Ohlsson). Паводле дадзеных часопісу Forbes на 2014 год, заснавальнік і суўласьнік IKEA Інгвар Кампрад мае маёмасьць на $4 млрд [5].
Дзейнасьць
Кампанія IKEA займаецца дызайнам і рэалізацыяй мэблі ды спадарожных тавараў для дому, разьлічанных на масавага спажыўца. Канцэпцыя мэблі ІКЕА грунтуецца на тым, што большую частку мэблевага асартымэнту пакупнікі зьбіраюць дома самастойна. Таксама тавары перавозяцца ў плыткіх кардонных скрынках, тым самым зьніжаюцца выдаткі на лягістыку ды сэрвіс.
Па стане на студзень 2014 года IKEA валодае 349 крамамі ў 43 краінах, а на сайце кампаніі разьмешчана болей за 12,000 тавараў. За 2007 год сайты IKEA наведалі больш за 470 млн чалавек. Для вытворчасьці сваіх тавараў кампанія апрацоўвае блізка 1% драўніны, якая выкарыстоўваецца на Зямлі, што робіць IKEA найбуйнейшым карыстальнікам драўніны ў сусьветным розьнічным гандлі [6]. Найбольшымі паводле плошчы крамамі ІКЕА зьяўляюцца:
- Stockholm Kungens Kurva, Швэцыя: 55,2 тыс. м2
- Shanghai Baoshan, Кітай: 55 тыс. м2
- Shanghai Pudong Beicai, Кітай: 49,4 тыс. м2
У 2013 годзе IKEA адчыніла свой першы гандлёвы цэнтар у Вільні, які з плошчай у 2,5 тыс. м2 і 200 супрацоўнікамі стаў найбуйнейшай мэблевай крамай ў краінах Балтыі.
Беларусь
Кіраўніцтва ІКЕА не разглядае выхад на беларускі рынак у бліжэйшыя гады. Прычыны гэтага - ў высокіх мытных пошлінах і немагчымасьці арганізаваць уласную вытворчасьць у Беларусі для зьніжэньня коштаў[7].
Украіна
IKEA заявіла пра свой намер выйсьці на ўкраінскі рынак на пачатку 2005 году. Паводле першапачатковых плянаў першая крама мусіла адчыніцца ў Кіеве ў 2006 годзе. Аднак працэс зацягнуўся праз праблемы з выдзяленьнем зямельнай дзялянкі.
У верасьні 2007 гендырэктар пададзьдзелу IKEA у Расеі й СНД Пэр Каўфман паведаміў, што кампанія атрымае зямельную дзялянку пад Адэсай, аднак у 2010 годзе стала вядома пра прыпыненьне гэтага праекту[8].
Расея
У Расеі зацікаўленнасьць IKEA прадстаўляюць яе даччыныя кампаніі - ААТ «ИКЕА Дом», ААТ «ИКЕА Мос» ды ААТ «ИКЕА Торг». Першы комплекс IKEA адчыніўся ў Хімках у сакавіку 2000 году. Па стане на 2014 год у Расеі дзейнічала 14 крамаў сетцы (у тым ліку 3 у Маскве, 2 у Санкт-Пецярбургу ды па адной у Екацерынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасыбірску, Краснадары, Растове-на-Доне, Казані, Омску, Уфе, Самары).
Назва тавараў
Назва тавараў кампаніі складаецца з аднаго-дзьвюх словаў. Большасьць назваў - швэдзкага паходжаньня. Хаця маецца колькі прыкметных выключэньняў, асноўная частка прадукцыі названая ў адпаведнасьці з адмыслова распрацаванай сыстэмай:
Катэгорыя | Назва | Прыклад |
---|---|---|
Мяккая мэбля, часопісныя столы, плеценая мэбля, кніжныя паліцы, дзьвярныя ручкі | Швэдзкія назвы | Кліпан |
Ложкі, шафы, мэбля для перадпакою | Нарвэскія тапонімы | Чусіг |
Абедзенныя сталы ды крэслы | Фінская тапонімы | Мельторп |
Кніжныя шафы | Прафэсыі | Бергсбу |
Прадметы для лазенкі | Назвы скандынаўскіх азёраў, рэк ды затокаў | Грундталь |
Кухні | Тыдахольм | |
Крэслы, сталы | Мужчынскія імёны | Юлес |
Тэкстыль, шторы | Жаночыя імёны | Гуніла |
Садовая мэбля | Назвы швэдзкіх астравоў | |
Дываны | Дацкія тапонімы | Альвінэ |
Асьвятленьне | Музычныя, хімічныя ды мэтэаралягічныя тэрміны, меры вагі, назвы дзён, месяцаў і сэзонаў | Юсос Увос |
Пасьцельная бялізна, пакрывалы, падушкі | Назвы кветак, расьлінаў, каштоўных камянёў | Мюскмальва |
Прадметы для дзяцей | Назвы сысуноў, птушак ды прыкметнікі | Тыта Фолк |
Крыніцы
- ^ IKEA Group Yearly Summery (анг.)
- ^ IKEA Group Yearly Summery (анг.)
- ^ IKEA Group Yearly Summery (анг.)
- ^ IKEA Group Yearly Summery (анг.)
- ^ The World's Billionaires by Forbes (анг.)
- ^ IKEA Group Yearly Summery. Page 23 (анг.)
- ^ IKEA напрямую придет в Беларусь "лет через 10"? (рас.)
- ^ Ikea адклала выхад на ўкраінскі рынак (укр.)
Вонкавыя спасылкі
IKEA — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў