Бітва пад Лясной: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 19 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q166015 (translate me)
Радок 20:
 
== Бітва ==
[[Файл:Peter_derPeter der-Grosse_1838_PRGrosse 1838 PR.jpg|міні|140пкс|зьлева|Пётар I]]
Генэрал Адам Людвіг Левэнгаўпт камандаваў адной з самых выдатных швэдзкіх вайсковых частак, якая ў той час кватаравала пад [[Рыга]]й. Улетку 1708 году войска Лэвэнгаўпта вырушыла з Рыгі, каб злучыцца з галоўнай арміяй [[Карл XII|Карла XII]].
 
Армія Карла XII таксама чакала ад Левэнгаўпта зброю, харчаваньне і вайсковую амуніцыю, плянуючы пасьля дапамогі працягнуць паход на [[Масква|Маскву]]. Але падрыхтоўка Левэнгаўпта зацягнулася, і Карл XII вырашыў адправіцца тым часам з паходам на [[Украіна|Ўкраіну]]. [[15 верасьня]] 1708 году рушыла ў паход галоўная армія швэдаў. Армія Левэнгаўпта знаходзілася пры гэтым усяго каля сотні кілямэтраў ад Карлавага войска.
 
Расейскія военачальнікі вырашылі скарыстацца гэтым становішчам, і Пётар I аддаў прыказ ісціісьці ў наступ на армію Левэнгаўпта, вырашыўшы не дазволіць швэдзкай арміі злучыцца з галоўнай часткай войскаў Карла XII. Неабходна было сьпяшацца, каб не дапусьціць пераправы корпусу генэрала Левэнгаўпта на другі бераг ракі [[Сож]]. Такі паварот дзеяньняў не застаў Левэнгаўпта зьнянацку; генэрал спыніў сваё войска і загадаў рыхтавацца да бітвы. Нечакана ў дзень бітвы ў другой палове дня пачаўся моцны сьнегапад, што было вельмі неспрыяльна для непадрыхтаванага да такой зьмены швэдзкага войска. Швэды былі дэзарыентаваны, Левэнгаўпт аддаў загад адступаць, а таксама паліць і зьнішчаць зброю, харчаваньне і ваенную амуніцыю, якія прызначаліся для арміі Карла.
 
[[Файл:Adam Ludvig Lewenhaupt.jpg|міні|140пкс|Адам Людвіг Лэвэнгаўпт]]
 
Левэнгаўпт аддаў загад свайму корпусу імкліва і непрыкметна пад пакровам ночы ўцякаць празпразь лес да Прапойску (назва цяперашняга беларускага гораду [[Слаўгарад]] да [[1945]] году). Калі ранкам наступнага дня высьветлілася, што войска Левэнгаўпта на месцы ўчорашняга бівака няма, Пётар I кінуў наўздагон атрад [[драгун]]аў, якіх узначальваў генэрал-лейтэнант [[Пфлюг]]. Драгунамі Пфлюга было пасечана каля пяцісот швэдаў і захоплена ўсё тое, што Левэнгаўпт не пасьпеў патапіць у рацэ Сож: зброю і амуніцыю схавалі пад сабой воды ракі. Да галоўнага стану Карла здолела дабрацца ўсяго 6.503 салдаты корпуса Левэнгаўпта, армія швэдзкага караля засталася без правіянту і бяз страчанай у бітве пад Лясной зброі. Таксама не дасталася швэдзкаму каралю зброя і багатыя запасы правіянту ад гетмана [[Мазепа|Мазепы]], таму што даведаўшыся пра нечаканую здраду Мазепы і яго войска, Пётар загадаў спаліць стан гетмана ў [[Батурын]]е.
 
== Страты і вынікі ==
У бітве пад Лясной загінула больш за 6500 шведаўшвэдаў, каля 3000 былі паранены. Страты на баку расейскай арміі склалі 1111 чалавек забітымі і 2856 чалавек параненымі. Зьнішчэньне корпусу Адама Левэнгаўпта значна паслабіла пазіцыіпазыцыі Карла ХII і ўзьняло дух расейскай арміі, бо гэта была перамога над самым моцным корпусам швэдаў, які цягам дзевяці гадоў лічыўся непераможным. Бітва пад Лясной таксама стала канцом перавагі [[Швэцыя|Швэцыі]] на поўдні [[Эўропа|Эўропы]].
 
Паводле Пятра I, бітва пад Лясной — «маці [[Палтаўская бітва|Палтаўскай бітвы]]», якая адбылася роўна дзевяцьцю месяцамі пазьней.