Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Віцебск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Вонкавыя спасылкі: Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь
Радок 48:
 
== Гісторыя ==
Пісьмовыя крыніцы не захавалі дакладных зьвестак пра час будаваньня царквы. Легенда, зьмешчаная ў позьняй [[Віцебскі летапіс|Віцебскай хроніцы]], сьцьвярджае, што царкву збудалі ў [[X стагодзьдзе|X ст.]] на загад княгіні кіеўскай [[Вольга (княгіня кіеўская)|Вольгі]]. Аднак першыя дакумэнтальныя гістарычныя зьвесткі пра сьвятыню зьяўляюцца толькі на старонках літоўскіх (беларускіх) хронік [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стстстагодзьдзяў. На іх падставе [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць узьвядзеньне мураванага будынка да [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] — часоў [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Альгерд]]а. Аднак большасьць дасьледнікаў архітэктуры канца [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — 1-й паловы [[XX стагодзьдзе|XX]] стст.стагодзьдзяў лічылі, што ў [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]] праводзілася толькі перабудова помніка (зьявіліся новыя скляпеньні). Дасьледаваньні археолягаў паводле шэрагу асаблівасьцяў будаўнічай тэхнікі і аналізу архітэктурных формаў вызначылі прыблізны час будаваньня — 2-я чвэрць [[XII стагодзьдзе|XII ст.]]<ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}} С. 61.</ref> Існуе меркаваньне, што царкву збудавалі балканскія дойліды, прывезеныя ў [[1140-я]] раней высланымі ў [[Бізантыя|Бізантыю]] полацкімі князямі<ref>{{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}}</ref>.
 
У [[1619]] разам з асобна пастаўленай драўлянай званіцай перайшла да [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|ўніятаў]]. У сярэдзіне [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] адбылася новая перабудова — замест аркавых закамараў зьявіліся 2-гранныя шчыпцы, якія абумовілі 8-схільнае пакрыцьцё царквы. Да гэтага часу належыць найбольш старажытная выява царквы — на «Рысунку места Віцебску» ([[1664]]). Паводле рысунку, мела 1 [[купал]] на барабане, побач знаходзілася званіца. За часамі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] значна пацярпела і пэўны час стаяла паўзруйнаваная. У [[1714]] праводзіўся рамонт, па [[1759]] царкву перабудавалі ў стылі [[віленскае барока|віленскага барока]]<ref>{{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}} С. 63.</ref>.
Радок 59:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Viciebsk,_Źviestavańnia Źviestavańnia._Віцебск Віцебск,_Зьвеставаньня_ Зьвеставаньня (1664).jpg|міні|З «Рысунку места Віцебску», [[1664]]]]
 
Помнік [[полацкая школа дойлідзтва|полацкай школы дойлідзтва]], прыклад творчай перапрацоўкі крыжова-купальнага [[базыліка]]льнага тыпу бізантыйскага сакральнага збудаваньня. Выцягнуты ў пляне прастакутны аб’ём на высокім [[цокаль|цокалі]] з тыльнай усходняй сьцяны мае вялікую паўкруглую цэнтральную [[апсіда|апсіду]], дэкарыраваную тонкімі калёнкамі. Шырыня царквы 11,1 м, даўжыня без апсіды 18,2 м, з апсідай — 21 м, таўшчыня сьценаў ад 1,1 да 1,5 м. Бакавыя фасады плоскімі лапаткамі падзяляюцца на 4 амаль аднолькавыя праслы, завершаныя [[Закамара|закамарамізакамара]]мі з дахамі-бочкамі. З паўднёвага, паўночнага і заходняга бакоў разьмяшчаліся аркавыя ўходныя парталы зь невялікімі прытворамі. Канструкцыйнае выкананьне будынка — у бізантыйскай тэхніцы муроўкі (opus mixtum): гарызантальныя шэрагі блёкаў-квадраў абчасанага жоўтага каменю-вапняку чаргуюцца з пракладзенай паміж імі ў 1—4 шэрагі тонкай цэглай-[[плінфа]]й (выяўлены шэраг плінфаў з клеймамі). Памеры плінфы — 3—3,7 × 19—20 × 27—29 см (асноўны фармат), 2,8 × 15 × 21 см і 6 × 27 × 30 см. Муроўка змацоўваецца [[Рашчына|рашчынайрашчына]]й так званай ружовай цамянкі — [[сумесь]] вапны з тоўчанай цэглай. Канструкцыйна сьцены ўмацоўваліся гарызантальна пакладзенымі ў 2 шэрагі бярвеньнямі. Падлога складаецца зь невялікіх часаных камянёў, яе ўзровень на 105 см вышэй за цокаль будынка. Пад аўтэнтычнай падлогай на глыбіні да 1 м знаходзіцца пласт вапнавай рашчыны з дамешкамі дробных камянёў, пад якім залягае культурны пласт 0,4—0,6 м з керамікай [[XI стагодзьдзе|XI]] — 1-й чвэрці [[XII стагодзьдзе|XII]] стст.стагодзьдзяў<ref>[[Алег Трусаў]]. Віцебская царква Звеставання // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 327.</ref>.
 
Па перабудове ў стылі [[Віленскае барока|віленскага барока]] купал на сяродкрыжжы разабралі, а над алтарнай часткай узьвялі вежачку зь [[сьпічак]]ам. На ўсю шырыню галоўнага фасаду прыбудавалі новы ўходны аб’ём зь дзьвюма шмат’яруснымі вежамі-званіцамі і фігурным [[франтон]]ам паміж імі. У адпаведнасьці з грэка-каталіцкай абраднасьцю ў інтэр’еры царквы зрабілі мураваную алтарную перагародку. Да паўночнага фасаду каля алтара далучылася рызьніца, а да паўднёвага фасаду — 2-павярховая прыбудова, на другім паверсе якой знаходзілася «цёплая» Пакроўская царква. У выніку [[Мураўёўкі|мураўёўскай]] перабудовы 2-й паловы [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] з царквы зьнялі вежы-званіцы, над дахам узьвялі вялікі драўляны 8-гранны барабан з [[купал-цыбуліна|купалам-цыбулінай]]. У наш час над будынкам узьвялі цыліндрычны барабан пад паўсфэрычным [[купал]]ам. На фасадах рэстаўратары пакінулі адкрытымі фрагмэнты старажытнай плінфавай муроўкі.
 
Унутры 6 крыжовых у [[сечыва|сечыве]] слупоў падзяляюць залю на 3 [[Нэф|нэфынэф]]ы, сярэдні ззь якіх шырэйшы за бакавыя, і завяршаецца вонкавай апсідай, бакавыя — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сьцяны. У заходняй частцы на пары слупоў разьмяшчаліся [[хоры]], на якія вялі ўсходы ў тоўшчы фасаднай сьцяны. Бакавыя часткі хораў займалі капліцы зь невялікімі апсідамі ў таўшчыні муроў. [[Нартэкс]] пад хорамі вылучаецца глухім прасьценкам.
 
Інтэр’ер царквы меў багатую фрэскавую размалёўку [[XII стагодзьдзе|XII ст.]], якая пакрывала ўсе роўніцы сьценаў (захаваліся выява анёла і дэкор вакол праёмаў і ўздоўж сьцяны каля падлогі). Геамэтрычны дэкор меў выгляд ланцужкоў з 3-кутніх [[піраміда (архітэктура)|пірамідаў]]. Калярыстычная гама карычнева-чырвоная, ружова-жоўтая, зялёна-блакітная. Фрагмэнт фрэскавай выявы ваяра з старажытнаславянскімі літарамі, зьняты з партала галоўнага ўходу, захоўваецца ў [[Віцебскі абласны краязнаўчы музэй|Віцебскім абласным краязнаўчым музэі]]. Іканастас 2-ярусны сучаснай работы<ref>{{Літаратура/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 40.</ref>.
Радок 100:
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|212Г000089}}
{{Commonscat|Church of Annunciation of Virgin Mary, Vitsebsk}}
* {{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтарысуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.radzima.org/be/object/5382.html |загаловак = Царква Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы (Віцебск) |фармат = |назва праекту = |выдавец = [[Radzima.org]] |дата = 22 сакавіка 2011 |мова = |камэнтар =}}
 
[[Катэгорыя:Цэрквы Беларусі|Віцебск]]