Казяны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 65:
[[Файл:Kaziany. Казяны (XX).jpg|міні|150пкс|Царква, фота пачатку [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]
 
За часамі [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] [[19 траўня]] [[1831]] у ходзе рэйду праз Казяны прайшлі асноўныя сілы (каля 2 тыс. чал.) паўстанцаў Дзісенскага павету. У траўні [[1863]] тут прыпыняўся паўстанцкі аддзел Я. Ельскага-Ёдкі. Станам на [[1866]] у мястэчку было 35 двароў. У канцы [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] граф Ф. Плятэр заснаваў каля Казянаў кардонны, лесапільны і гонтавы заводы, каля якіх уьзнікузьнікла невялікае паселішча Плятэрова. На [[1903]] у мястэчку (сяле) існавала мураваная царква, земскі паштовы пункт, кожную сераду праводзіўся кірмаш. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] ў верасьні [[1915]] Казяны занялі нямецкія войскі. З восені [[1915]] да лютага [[1918]] мястэчка знаходзілася на расейскім баку ў прыфрантавой зоне, у гэты час яго перайменавалі ў Раманава-Нікольскае.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Казяны апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], у Богінскай гміне Браслаўскага павету [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]]. Станам на [[1931]] у мястэчку было 106 двароў, у вёсцы — 153 двары.
 
У [[1939]] Казяны ўвайшлі ў [[БССР]], дзе уў [[1940]] зрабіліся цэнтрам сельсавету Відзаўскага раёну (з [[1960]] у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] зь ліпеня [[1941]] да [[8 ліпеня]] [[1944]] Казяны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Станам на [[1995]] у вёсцы было 590 двароў.
 
Да 8 красавіка 2004 году — цэнтар [[Казянскі сельсавет|Казянскага сельсавету]]. 8 красавіка 2004 году сельсавет ліквідаваны, Казяны разам зь іншымі населенымі пунктамі перададзеныя ў склад [[Відзаўскі сельсавет|Відзаўскага сельсавету]]<ref>[http://pravo.kulichki.com/mest2007/bz03/dcm03932.htm Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. №55 «Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области»]{{Ref-ru}}</ref>.