Сапегі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Base (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
{{Род
| Назва = Сапегі
| Назва ў родным склоне =
| Назва роду на мове арыгіналу =
| Герб = Herb Sapiehów.PNG
| Шырыня выявы = 200пкс
| Подпіс выявы = Герб «[[Ліс (герб)|Ліс]]»
| Дэвіз =
| Дэвіз па-беларуску =
| Краіна паходжаньня = [[Вялікае Княства Літоўскае]]
| Тытул =
| Тытулы =
| Прызнаныя ў = [[Вялікае Княства Літоўскае]], [[Царства Польскае]], [[Аўстра-Вугоршчына]], [[Расейская імпэрыя]]
| Першы з роду = [[Сямён Сапіга|Сямён Сапега (Сапіга)]]
| Апошні з роду =
| Адгалінаваньне роду =
Радок 34:
 
=== [[15 стагодзьдзе|15]]—[[16 стагодзьдзе|16]] ст. ===
[[Сямён Сапіга]] меў 4 сыноў, зь якіх [[Багдан Сапега|Багдан]] і [[Іван Сапега|Іван (Івашка)]] зрабіліся пачынальнікамі 2 галоўных лініяў роду — чарэйска-ружанскай і коданскай (у далейшым кожная ззь іх працягвала драбіцца).
 
[[Файл:Leŭ Sapieha. Леў Сапега (1833).jpg|міні|[[Леў Сапега]] — найвыбітнейшы прадстаўнік роду Сапегаў]]
Радок 40:
Багдан Сямёнавіч (да [[1450]] — пасьля [[1512]]) праз шлюб з князёўнай з [[Друцкія-Сакалінскія|Друцкіх-Сакалінскіх]] атрымаў мацярынскія маёнткі сваёй жонкі: Чарэю ў Лукомскім княстве, Белую (сучасны Лепель) на Полаччыне, Тухачоў пад Віцебскам — пазьнейшае ядро ўладаньняў Сапегаў.
 
Іван (Івашка) Сямёнавіч (каля [[1450]]—[[1517]]) як і бацька, зрабіў кар’еру ў якасьці пісара гаспадарскага, потым сакратара. Выконваючы шэраг пасольскіх і іншых дыпламатычныхдыпляматычных даручэньняў, ён атрымаў за службу шмат наданьняў, зь якіх найбуйнейшымі былі [[Друя]], [[Іказьнь (вёска)|Іказьнь]] і Пагост на Браслаўшчыне, [[Боткі]] на Падляшшы, [[Кодань]] на Берасьцейшчыне.
 
Да 2-й паловы 16 ст. Сапегі не вылучаліся сярод іншай шляхты ні высокімі пасадамі, ні асаблівым багацьцем. Але прадстаўнікі абедзьвюх галін (асабліва старэйшай — чарэйскай) пашыралі свае ўладаньні. Іван Багданавіч і яго сын Іван праз шлюбы і выслугі набылі Палону, Лемніцу і Астроўну ў [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскім ваяводзтве]], вялікую частку спадчыны князёў Друцкіх (Талачын і Старасельле каля Друцку, Горы і Горкі за Дняпром, Дзярэчыя Лукі на Віцебшчыне каля сучаснага Суража і інш.), Ляйпунікі ў Літве. Януш Багданавіч праз шлюб з княжной Крошынскай атрымаў Лунна на Гарадзеншчыне. Прадстаўнік малодшай — коданскай галіны [[Павал Сапега (памёр у 1579)|Павал Сапега]], у далейшым ваявода новагародзкі, дзякуючы шлюбу з князёўнай з Гальшанскіх, набыў частку Гальшан, а таксама Станькава і Жыцін у [[Менскае ваяводзтва|Менскім ваяводзтве]]. Праўда, пасьля сьмерці яго брата Міхала Іказьненскі замак і іншыя браслаўскія ўладаньні Сапегаў часова адыйшлі да нашчадкаў з жаночай лініі.
Радок 46:
[[Файл:Sapieha Castle in Vysokaje, N. Orda.jpg|міні|Замак Сапегаў у [[Высокае|Высокім]]]]
 
Узвышэньне роду зьвязваецца зь дзейнасьцю [[Леў Сапега|Льва Сапегі]], які на працягу свайго жыцьця займаў ледзь неня ўсе найважнейшыя пасады ў дзяржаве — быў падканцлерам, канцлерам, вялікім гетманам, ваяводам віленскім. Спачатку перайшоўшы з праваслаўя ў кальвінізм, Леў Сапега пазьней прыняў каталіцтва, адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. Багацьці яго няўхільна пашыраліся; да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў [[Ласосін]], [[Ружаны|Ружану]] і [[Зэльва|Зэльву]] на Слонімшчыне, [[Асьвея|Асьвею]] і [[Бешанковічы]] на Полаччыне, [[Бялынічы]], [[Цяцерын]] і [[Круглае]] ў [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]], частку ўладаньняў князёў Лукомскіх, [[Дзятлава|Дзятлава (Зьдзецел)]] на Новагародчыне, [[Чарнобыль]] на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладаньняў. Ён жа выкупіў [[Іказьнь (вёска)|Іказьнь]] і Друю ў нашчадкаў коданскай галіны роду Сапегаў. У валоданьні Льва Сапегі знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): [[Слонім]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Магілёў]], [[Куранец]], [[Маркава]], [[Мядзел]] і інш. У выніку шлюбу яго сына Яна Станіслава з дачкой і спадчыньніцай Яна Караля Хадкевіча род Сапегаў прыдбаў маёнткі [[Быхаў]], [[Ляхавічы]], [[Цімкавічы]], [[Любашанскае староства]] і шмат іншых уладаньняў. Багацьці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швэцыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. смуты ў Масковіі пач. 17 ст.
 
=== [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18]] ст. ===
Радок 57:
[[Файл:Дворец Сапег.jpg|міні|[[Палац Сапегаў (Львоў)|Палац Сапегаў]] у [[Львоў|Львове]]]]
 
Пасьля абраньня ў [[1697]] саксонскага кюрфюрста Аўгуста Моцнага каралём польскім і вялікім князем літоўскім К. Я. Сапега павёў курс на аддзяленьне Вялікага Княства ад Кароны з мэтаю захапіць вялікакняскую ўладу. [[14 верасьня]] [[1700]] імпэратар [[Леапольд I]], каб узмацніць свой уплыў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], надаў прадстаўнікам чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў тытул князёў СвяшчэннайСьвятой Рымскай імпэрыі. Маючы войска ў 9 тыс. наёмнікаў, Казімер Ян Сапега быў блізкі да сваёй мэты — толькі ўзброеная кааліцыя [[Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)|Караля Станіслава Радзівіла]], князёў Агінскіх, Вішнявецкіх і іншых магнатаў, пачаўшы супраць Сапегаў сапраўднаю грамадзянскую вайну, здолела перамагчы іх у [[бітва пад Алькенікамі|бітве пад Алькенікамі]] ([[1700]]) на поўдзень ад [[Вільня|Вільні]]. Пасьля гэтага Сапегі перайшлі на бок швэдзкага караля Карла XII у часе [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) і падтрымалі караля [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]] — швэдзкага вылучэнца на сталец Рэчы Паспалітай. Шляхта працягвала ваяваць супраць Сапегаў і склала з маскоўскім царом [[Пётар I|Пятром I]] дамову пра расейскую вайсковую і грашовую дапамогу ([[Сандамірская канфэдэрацыя]]). Тады Сапегі пайшлі нават на стварэньне казацка-сялянскіх атрадаў на чале ззь Юрэвічам, Більдзюкевічам і Хмарай, яны дзейнічалі супраць шляхты ва ўсходняй частцы Беларусі (пад Дуброўнай, Галоўчынам, Быхавам). У [[1702]] гэтыя атрады былі разьбітыя. У [[1704]] расейская армія ачысьціла цэнтральную частку Вялікага Княства Літоўскага ад швэдзкіх і сапегаўскіх атрадаў. Але ўжо ў [[1707]] Казімер Ян Сапега дамогся поўнай амністыі і ў далейшым быў ваяводам віленскім і гетманам да канца жыцьця. Пасьля Паўночнай вайны палітычны ўплыў Сапегаў значна паменшыўся, аднак яны па-ранейшаму атрымлівалі галоўныя пасады ў цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі Вялікага Княства. Нашчадкі К. Я. Сапегі адышлі ў цень у параўнаньні зь нясьвіскай галіной Радзівілаў і князямі Агінскімі.
 
Малодшая — коданская галіна Сапегаў ня мела такіх дасягненьняў, але і яе прадстаўнікі былі не з апошніх у Рэчы Паспалітай. Асноўныя маёнткі коданскай галіны ляжалі за межамі сучаснай Беларусі: [[Кодань]] на забускай частцы Берасьцейскага ваяводзтва, Боткі і Дубна на Падляшшы. На Беларусі адна з галін Сапегаў (Багдан, затым яго сын [[Павал Стэфан Сапега|Павал Стэфан]]) валодала Гальшанамі. Коданская галіна праз шлюб [[Тамаш Сапега|Тамаша Сапегі]], сына Фрыдэрыка, у [[1647]] набыла спадчыну згаслага роду паноў Дарагастайскіх ([[Дарагастаі]], [[Мураваная Ашмянка|Мураваную Ашмянку]], [[Нарач]] і інш.). Брат Тамаша [[Крыштап Сапега|Крыштап]] меў за жонку княжну Саламярэцкую, уладальніцу [[Столін]]а.
Радок 103:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 115:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Sapieha family}}
* {{Спасылка|аўтар = [[Леў Гунін|Гунін Л.]] |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтарысуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.balandin.net/Gunin/Bobruisk/CHAPTER_4/sapiegi.htm |загаловак = Сапегі — Магнаты ВКЛ |фармат = |назва праекту = |выдавец = |дата = 19 красавіка 2011 |мова = ru |камэнтар =}}
 
[[Катэгорыя:Сапегі| ]]