Расейска-ўкраінская вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 81:
== Нагода ==
[[23 лютага]] 2014 г. [[Вярхоўная Рада Ўкраіны]] пастанавіла скасаваць закон 2012 г. аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі, што дазваляў мясцовым уладам уводзіць [[Расейская мова|расейскую]] ды іншыя мовы ў якасьці рэгіянальнай пры наяўнасьці 10% не-ўкраінскамоўнай меншасьці ў насельніцтве адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі таго ці іншага ўзроўню<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Вярхоўная Рада адмяніла закон аб рэгіянальным статусе расейскай мовы|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/123320.html|выдавец=Наша Ніва|дата публікацыі=23 лютага 2014|дата доступу=3 траўня 2014}}</ref>. [[24 лютага]] [[старшыня ўраду Расеі]] [[Дзьмітры Мядзьведзеў]] заявіў: «Ёсьць пагроза для нашых інтарэсаў»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Легітымнасьць шэрагу органаў улады ва Ўкраіне выклікае вялікія сумненьні - Мядзьведзеў|спасылка=http://blr.belta.by/all_news/world/Legtymnasts-sheraga-organa-ulady-va-Ukrane-vyklkae-vjalkja-sumnenn---Mjadzvedze_i_65390.html|выдавец=БелТА|дата публікацыі=24 лютага 2014|дата доступу=3 траўня 2014}}</ref>. [[25 лютага]] [[Міністэрства замежных справаў Расеі]] абвінаваціла Вярхоўную Раду Ўкраіны ва ўхваленьні пастановаў, «накіраваных на тое, каб уціснуць гуманітарныя правы расейцаў»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Інтэрфакс]]|загаловак=МЗС Расеі заклапочаны рашэньнямі Рады|спасылка=http://m.charter97.eu/be/news/2014/2/25/88049|выдавец=[[Хартыя’97]]|мова=ru|дата публікацыі=25 лютага 2014|дата доступу=3 траўня 2014}}</ref>. [[28 лютага]] выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны [[Аляксандар Турчынаў]] пакінуў закон 2012 г. аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ў сіле, адмовіўшыся зацьвярджаць яго скасаваньне<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Турчынаў наклаў вэта на рашэньне ВР пра скасаваньне закона аб мовах|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/123320.html|выдавец=Наша Ніва|дата публікацыі=28 лютага 2014|дата доступу=3 траўня 2014}}</ref>.
 
=== Прычына інтэрвэнцыі (вэрсія Расеі) ===
 
=== Вэрсія Расеі ===
 
1 сакавіка, зьбегшы на тэрыторыю Расеі, зьвергнуты прэзідэнт Украіны В.Януковіч (улады Расеі ўсё яшчэ прызнавалі яго легітымным) накіраваў уладам Расейскай Фэдэрацыі ліст у якім прасіў неадкладна ўвесьці войскі на тэрыторыю Ўкраіны. У якасьці матыву ўводу войскаў ва ў Ўкраіну Януковіч прывёў той аргумэнт, што краіна апынулася:
<blockquote>на мяжы грамадзянскай вайны, а сітуацыя выйшла з-пад кантролю за-за дзеяньняў радыкалаў</blockquote>.
 
Гэты ліст быў прадэманстраваны прысутным на пасяджэньні Савэта бясьпекі Арганізацыі аб'яднаных нацый прадстаўніком РФ пры ААН [[Чуркін Віталь|Віталем Чуркіным]] (паседжаньне ў ноч 3-4 сакавіка 2014 г.)<ref>http://charter97.org/be/news/2014/3/4/89063/ Чуркін: Увесці войскі ва Украіну папрасіў Януковіч</ref>.
 
== Асноўныя падзеі ==