Чашнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 64:
З пачатку [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] Чашнікі знаходзіліся ў складзе [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]], у валоданьні князёў [[Лукомскія|Лукомскіх]]. У кан. [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] мясьціна перайшла да [[Кішкі|Кішкаў]], у пач. [[17 стагодзьдзе|XVІI ст.]] — да [[Друцкія-Сакалінскія|Друцкіх-Сакалінскіх]], пазьней [[Сапегі|Сапегаў]]. На [[1633]] у Чашніках было 109 будынкаў, 16 крамаў<ref name="evkl">[[Валеры Грынявецкі|Грынявецкі В.]] Чашнікі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 745.</ref>, паселішча належала [[Казаноўскія|Казаноўскім]]. З [[1649]] мясьціна была ў валоданьні [[Слушкі|Слушкаў]]. У [[1664]]<ref name="evkl"/> [[Харунжы вялікі літоўскі|харунжы]] [[Дамінік Служка]] фундаваў тут кляштар [[дамініканы|дамініканаў]]. У [[1722]] мястэчка перайшло да С. Быкоўскага-Лапоты, у [[1785]] — да [[Валадковічы|Валадковічаў]]. У [[1786]] пры дамініканскім кляштары збудавалі мураваны касьцёл, у якім захоўвалася цудоўная фігура Пана [[Езус]]а, шанаваная мясцовымі жыхарамі. У [[18 стагодзьдзе|XVІІI ст.]] дзейнічала прыстань, больш за 40 складоў<ref name="evkl"/>, працавалі майстэрні вырабу стругаў — гандлёвых суднаў. У гэты час Чашнікі атрымалі шэраг прывілеяў. У [[1791]] мястэчка стала сталіцай Полацкага ваяводзтва.
 
[[Файл:Čašniki. Чашнікі (N. Orda, XIX).jpg|значак|240пкс|Панарама мястэчка, [[Напалеон Орда|Н. Орда]], [[1876]]]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Чашнікі апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Лепельскім павеце [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з [[1796]] [[Беларуская губэрня|Беларускай]], з [[1802]] [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі (пад камандай [[Вітгенштэйн]]а) і францускімі (пад камандай [[Віктор (маршал)|Віктора]]) войскамі. У [[1832]] па здушэньні [[паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады скасавалі кляштар дамініканаў, па чым парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя ксяндзы. У [[1843]]—[[1845]] у мястэчку збудавалі Спаса-Праабражэнскую царкву. У сяр. [[19 стагодзьдзе|XІX ст.]] у Чашніках налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў; сярод местачкоўцаў было нямала лёцманаў, якія наймаліся ўвесну на баркі, праводзячы іх Дзьвіною да Рыгі. У [[1868]] па здушэньні [[Паўстаньне Кастуся Каліноўскага|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьвятога Лукі на царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]].