Розьніца паміж вэрсіямі «Загрожаная мова»

2987 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
д (W перанёс старонку Уцісканая мова у Загрожаная мова паўзьверх перанакіраваньня: асноўны назоў)
'''Загрожаная мова'''<ref>{{Навіна|аўтар=[[Сяргей Запрудзкі]], [[Алена Анісім]], [[Уладзімер Кошчанка]], [[Сяргей Кручкоў]], [[Адам Мальдзіс]], [[Алесь Таболіч]], [[Генадзь Цыхун]]|загаловак=Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі|спасылка=http://tbm.org.by/strategy|выдавец=[[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]]|дата публікацыі=|дата доступу=27 сьнежня 2011}}</ref> (''уцісканая мова''<ref>{{Кніга|аўтар=[[Валентына Пашкевіч]].|частка=|загаловак=[[Ангельска-беларускі слоўнік (2006)|Ангельска-беларускі слоўнік]]|спасылка=|адказны=[[Сяргей Шупа]]||месца=Менск|выдавецтва=[[Зьміцер Колас]]|год=2006|старонкі=335|старонак=1028|isbn=985-6783-15-1|наклад=2000}}</ref>) — [[мова]], што выходзіць з ужытку праз спыненьне выкарыстаньня носьбітамі й перадачы наступнаму [[Пакаленьне|пакаленьню]] ды скарачэньне колькасьці галінаў [[Зносіны|зносінаў]] у ёй. Істотнасьць пагрозы існаваньню мовы вымяраюць паводле: 1) колькасьці яе карыстальнікаў; 2) сярэдняга ўзросту носьбітаў; 3) [[Адсотак|адсотку]] моладзі, што яе засвойвае. Вылучаюць два пасьлядоўныя захады адновы ўстойлівага разьвіцьця мовы: [[Дакумэнтаваньне мовы|дакумэнтаваньне]] і [[Адраджэньне мовы|адраджэньне]]. У [[2009]] годзе [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры]] залічыла да такіх моваў [[Беларуская мова|беларускую]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ілона Іванова]].|загаловак=У Магілёве ініцыююць Год роднай мовы|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=41469|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=21 жніўня 2009|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2009-08-21 156 (26514)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/41463/21gni-1.indd.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref><ref>{{Навіна|аўтар=Газэта «[[Салідарнасьць (газэта)|Салідарнасьць]]»|загаловак=Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небясьпецы|спасылка=http://www.belazar.info/belsoft/news.php?y=2009&m=2|выдавец=[[Белазар]]|дата публікацыі=23 лютага 2009|дата доступу=10 красавіка 2013}}</ref>.
 
== Азначэньне і вымярэньне пагрозы ==
 
Выразнага парога для ідэнтыфікацыі мовы як загрожанай няма, але звычайна выкарыстоўваюцца тры асноўныя крытэры:
# Колькасьць носьбітаў мовы
# Узрост носьбітаў мовы
# Узровень валоданьня мовай у наймалодшага пакаленьня сукупна з практыкамі навучаньня і перадачы ведаў ад старэйшых носьбітаў мовы
 
Ня гледзячы на тое, што на мове (да прыкладу можна ўзяць некаторыя мовы [[Інданэзія|Інданэзіі]]) могуць размаўляць дзясяткі тысяч людзей, яна ўсё адно можа быць загрожанай, калі дзеці больш не вывучаюць яе, а носьбіты пачынаюць аддаваць перавагу [[Дзяржаўная мова|дзяржаўнай]] ( у дадзеным выпадку [[Інданэзійская мова|інданэзійскай]]) перад сваёй лякальнай мовай. Зь іншага боку, мова, на якой размаўляюць 500 чалавек, можа лічыцца жывой, калі яна зьяўляецца асноўнай мовай супольнасьці і першай (ці адзінай) размоўнай для ўсіх дзяцей у вызначанай супольнасьці.
 
Грунтуючыся на практыках успадкоўваньня і перадачы моваў ад старэйшых пакаленьняў малодшым, [[ЮНЭСКА]] вылучае чатыры ўзроўні пагрозы:<ref name="Moseley">{{Кніга
| аўтар=Moseley, Christopher
| загаловак=Atlas of the World’s Languages in Danger
| спасылка=http://www.unesco.org/culture/en/endangeredlanguages/atlas
| выданьне=3-е выд.
| месца=Paris
| выдавецтва=UNESCO Publishing
| год=2010
}}</ref>
:{| width=90%
| '''Уразьлівая''': Большасьць дзяцей размаўляе на мове, але яе выкарыстаньне абмежаванае пэўнымі сфэрамі (напрыклад, толькі дома).
|-
| '''Дакладна загрожаная''': Дзеці не вывучаюць мову ў сям'і як родную.
|-
| '''Сур'ёзна загрожаная''': На мове размаўляюць прадстаўнікі старэйшага пакаленьня: дзядулі і бабулі; і хаця пакаленьне бацькоў разумее мову, яе не ўжываюць для зносін адно з адным і зь дзецьмі.
|-
| '''На мяжы зьнікненьня''': Мовай валодаюць толькі прадстаўнікі старэйшага пакаленьня, але размаўляюць на ёй параўнальна рэдка альбо ўжываюць толькі некаторыя фразы.
|}
 
== Захады да адновы ==
Вылучаюць два пасьлядоўныя захады да адновы ўстойлівага разьвіцьця мовы: [[Дакумэнтаваньне мовы|дакумэнтаваньне]] і [[Адраджэньне мовы|адраджэньне]].
 
== Крыніцы ==
1153

зьмены