Леся Беларуска: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Ле́ся Белару́ска''' (сапраўднае імя: '''Лары́са Пятро́ўна Маро́зава'''; пам. [[1948]]) — уяўная беларуская паэтка.
 
Ад пачатку ненаўмысная містыфікацыя [[Валянціна Коўтун|Валянціны Коўтун]] хутка пачала самастойнае жыцьцё. Так, паводле некаторых выданьняў, Ларыса Марозава нарадзілася ў [[Маладэчна|Маладэчне]], атрымала пэдагагічную адукацыю, працавала настаўніцай у [[Маладэчна]]<ref name="Пісм">Писательница…</ref>. [[22 траўня]] [[1938]] выйшла замуж за афіцэра [[НКУС]] Аляксея Марозава, у дзень вяселлья была першы раз затрыманая й дастаўленая ў НКУС, у канцы ліпеня 1938 муж Марозавай быў арыштаваны й расстраляны, сама яна арыштаваная ў студзені [[1939]]<ref name="Краса">Краса і сіла:…</ref><ref name="Марак">Маракоў…</ref>. Паводле гэтых жа выданьняў, Ларыса Марозава за прыналежнасьць да нацыяналістычнай арганізацыі, асуджаная на 10 гадоў лягераў <ref name="Пісм"/> і адбывала пакараньне ў [[Магадан]]е і ў лягеры Эльгэн<ref name="Марак"/> дзе працавала ў асноўным на лесапавале<ref name="Пісм"/>. Уяўная Марозава, быццам, працягвала пісаць у лягеры расейскамоўныя вершы пад псэўданімам ''Эриния'' (багіня помсты й адплаты ў старажытных грэкаў); псэўданімам ''Леся Беларуска'' падпісвала толькі беларускія вершы; зьбірала лягерны фальклёр, шмат рукапісаў былі канфіскаваныя падчас вобшукаў<ref name="Марак"/>. Загінула ўяўная Марозава ў зняволеньні<ref name="Марак"/> гэта, быццам, здарылася за некалькі дзён да вызваленьня Марозавай, калі яна даведалася, што яе муж расстраляны яшчэ ў [[1938]] годзе.<ref name="Пісм"/>
 
Знайшоўся нават сулягернік Марозавай, расейскамоўны паэт з [[Украіна|Украіны]] — Васіль Малагуша, паводле яго сведчаньня, Ларыса Марозава ў пачатку студзеня [[1948]] году выйшла з бараку й не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замёрзлай у сумёце. Васіль Малагуша напісаў успаміны пра Ларусу Марозаву, якія разам зь яе 21 вершам выдадзеныя ў кнізе [[Алена Кобец-Філімонава|Алены Кобец-Філімонавай]] «Карэльскія Курапаты 1937—1938. Рэха ГУЛАГа»<ref name="Пісм"/>. Рукапісны зборнік твораў Ларысы Марозавай пад назвай «Я голас ваш» Васіль Малагуша ў [[1997]] перадаў у часопіс «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», дзе зборнік быў часткова апублікаваны<ref name="Краса"/>. Пра лёс Ларысы Марозавай піша кнігу беларускі гісторык й пісьменьнік Анатоль Валахановіч<ref name="Пісм"/>. Па некаторых зьвестках пра Ларысу Марозаву ўзгадвала [[Яўгенія Гінзбург]], якая таксама была зьняволенай у Эльгэне<ref name="Краса"/>.
Радок 22:
{{Зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладэчне]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]