Розьніца паміж вэрсіямі «Лічбавае тэлебачаньне»

няма апісаньня зьменаў
(+пачатак)
 
[[Файл:Digital_broadcast_standards.svg|міні|320пкс|Стандарты лічбавага вяшчаньня па краінах]]
'''Лічбавае тэлебачаньне''' — выражэньнеадлюстраваньне тэлевізійнага {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сыгнал|сыгналу|en|Signal (electrical engineering)}} пасьлядоўнасьцю [[лічба]]вых спалучэньняў электрычных [[імпульс]]аў. Праз адсутнасьць назапашваньня скажэньняў сыгналу пры перадачы на вялікую [[адлегласьць]] захоўвае якасьць перадачы тэлевізійных [[відарыс]]аў. Дазваляе апрацоўку на [[кампутар]]ы і стварэньне аўтаматызаваных прыладаў падрыхтоўкі тэлеперадачаў. Пры пуску па каналах сувязі ўжываецца лічбавая [[мадуляцыя]] і шматкратнае сьцісканьне лічбавага патоку, што забясьпечвае перадачу ў тэлевяшчаньні ''некалькіх'' [[тэлеканал]]аў высокай выразнасьці ў паласе [[Частасьць|частасьцяў]] аднаго. Узьдзеяньне пры перадачы (перашкодаўстойлівае кадаваньне, зьмяншэньне лішкавасьці), прыёме (узмацненьне, лічбавая апрацоўка, {{Артыкул у іншым разьдзеле|дэмадуляцыя||en|Demodulation}}) і відэазапісе ажыцьцяўляецца на лічбавы [[тэлесыгнал]], які пераўтвараецца ў аналягавы сыгнал перад узнаўленьнем (на [[экран]]е)<ref>{{Кніга|аўтар=[[Анатоль Ткачэнка]].|частка=Лічбавае тэлебачаньне|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1999|том=9|старонкі=327|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0155-9|наклад=10 000}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
Ананімны ўдзельнік