Аруначал-Прадэш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
д дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Arunachal Pradesh in India (disputed hatched).svg|right|250px]]
'''АруначалАрунача́л-ПрадэшПрадэ́ш''' ({{мова-en|Arunachal Pradesh}}) — штат на паўночным усходзе [[Індыя|Індыі]]., Мяжуемяжуе са штатамі [[Асам]] на поўдні і [[НагалендНагалэнд]] на паўднёвым усходзе, з [[М'янма]]й на ўсходзе, [[Бутан]]ам на захадзе, [[Кітай|Кітаем]] ([[Тыбэцкі аўтаномны раён|Тыбэт]]) на поўначы. Займае 14-е месца сярод штатаў папаводле плошчы (83 743 км²) і 26-е папаводле насельніцтвунасельніцтва (1,09 млн 382 611 чалавек, [[20012011]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[Ітанагар]]. ЧасткаАмаль уся тэрыторыітэрыторыя штаташтату — прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Індыяй і Кітаем.
 
«Аруначал-Прадэш» азначае «краіна ўсходу Сонца» («прадэш» — краіна, дзяржава, рэгіён) з-за свайго самага ўсходняга разьмяшчэньня сярод іншых штатаў Індыі. Большасьць насельніцтва тыбэцкага і тайскатыбэта-бірманскага паходжаньня, каля 16% насельніцтва — імігранты ў рэгіён зь іншых штатаў (пераважна з АсамаАсаму і НагалендаНагалэнду), а таксама з [[Банглядэш]].
 
== Гісторыя ==
Гісторыя сучаснага штату Аруначал-Прадэш пакладзеная дзякуючы дзейнасьці брытанскай адміністрацыі ў [[Брытанская Індыя|Індастане]] й ейным дыпляматычным кантактам.
 
Да пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ]] ст. амаль уся тэрыторыя сучаснага штату Аруначал-Прадэш (за выняткам невялікага лапіку зямлі на паўднёвым усходзе) належала імпэрыі [[Цын]], а дакладней [[Тыбэт]]у. У [[1911]] імпэрыя сканчвае сваё існаваньне, на зьмену ёй прыходзіць [[Кітайская Рэспубліка]]. Тыбэт абвяшчае ўласную незалежнасьць, хоць яна была прызнаная толькі [[Манголія (1911—1924)|Манголія]]й, а Кітай, як і астатнія краіны сьвету, працягваў лічыць рэгіён часткай Кітаю незважаючы на страту кітайскім урадам кантролю над Тыбэтам. У склад Тыбэту ўваходзіла ў тым ліку й большая частка Аруначал-Прадэшу.
 
У [[1914]] годзе брытанскі ўрад падпісвае з Тыбэтам Сымлскую канвэнцыю, згодна зь якім апошні перадаваў Вялікабрытаніі тэрыторыі крыху на поўнач ад тагачаснага паўночна-ўсходняга ўчастку брытанска-кітайскай мяжы: такім чынам, мяжа Брытанскай Індыі рушыла на поўнач і заняла большасьць тэрыторыі сучаснага Аруначал-Прадэшу. Дамова была складзеная ў абыход кітайскіх прадстаўнікоў (Тыбэт дэ-юрэ заставаўся часткай Кітаю), што спрычынілася да непрызнаньня кітайцамі перадачы гэтых тэрыторыяў. На набытых тэрыторыях брытанскі ўрад зацьвердзіў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — ''Палосы Паўночна-Ўсходняе Мяжы''. Гэтая ж адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка захавалася па набыцьці Індыйскім Зьвязам незалежнасьці ў [[1947]] годзе.
 
У [[1949]] годзе ў Кітаі абвяшчаецца [[Кітайская Народная Рэспубліка]], адбываецца фактычная акупацыя Тыбэту (Чамдоская апэрацыя), у выніку чаго кітайскія ўлады выйшлі да мяжы са спрэчнымі тэрыторыямі. У [[1962]] годзе адбываецца інда-кітайская вайна, падчас якой Кітай займае паўночны ўсход нованабытых індыйскіх тэрыторыяў, спадзеючыся на савецкую дапамогу, але, не атрымаўшы апошняй, КНР была вымушаная адступіць.
 
Пасьля інда-кітайскае вайны Індыя надае ўвагу ўладкаваньню тэрыторыяў. Напачатку назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі мяняецца на ''Агенцтва Паўночна-Ўсходняй Мяжы'', пазьней тэрыторыя атрымлівае статус хаўруснае тэрыторыі, яшчэ пазьней — цяперашні статус штату.
 
Большасьць сучасных мапаў сьвету адзначае спрэчныя тэрыторыі штату як індыйскія з адзнакай спрэчнага статусу мяжы штату. На мапах [[СССР]] тэрыторыя адзначалася як кітайская, нягледзячы на шырокія зносіны з Індыяй і кепскі стан дачыненьняў з КНР<ref>Малый атлас мира. Главное управление геодезии и картографии при Совете Министров СССР. {{М.}}, 1976.</ref>.
 
== Насельніцтва ==
Паводле зьвестак на [[2011]] год насельніцтва штату складала 1 382 611 чалавек, што зьяўляецца адным з найменшых паказчыкаў сярод усіх штатаў і хаўрусных тэрыторыяў Індыі.
 
Большую частку ад насельніцтва складаюць плямёны й дробныя этнасы тыбэта-бірманскага паходжаньня, якія культурна й гістарычна блізкія тыбэтцам і размаўляюць на [[тыбэцкія мовы|тыбэцкіх]] мовах [[тыбэта-бірманскія мовы|тыбэта-бірманскае]] галіны [[сына-тыбэцкія мовы|сына-тыбэцкае]] сям'і моваў, што адрозьнівае рэгіён ад большай часткі астатняй Індыі, якая мае індаарыйскае паходжаньне й размаўляе на [[індаарыйскія мовы|індаарыйскіх]] мовах [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскае]] сям'і. Таксама адрозьнівае мясцовае жыхарства рэлігійны фактар з прычыны таго, што большасьць насельніцтва вызнае [[будызм]] або анімістычныя вераваньні.
 
Афіцыйная мова штату — [[ангельская мова|ангельская]], якая таксама зьяўляецца фэдэральнай мовай Індыі й мае фактычны статус лінгва-франка ў краіне.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Arunachal Pradesh}}
* [http://www.arunachalpradesh.nic.in/ Урад штаташтату]
* [http://arunachalnews.com/ Навіны штаташтату]
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі}}
{{Накід:Геаграфія Індыі}}