Менскі працэс 1946 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Лес (м.р.), поле (н.р.) - м.скл. мн.лік - у лясох, у палёх; нага, рука (ж.р.) - м.скл. мн.лік - у нагах, у руках.
Радок 9:
Першае паседжаньне Вайсковага Трыбуналу адбылося ўвечары [[15 студзеня]] [[1946]] году ў Менску ў памяшканьні аружнога Дому Афіцэраў. Працэс быў адчыненым, на паседжаньнях прысутнічала каля 1000 чалавек, якія прадстаўлялі ўсе вобласьці й раёны [[БССР]]. На сцэне за сталом сядзелі судзьдзі, абвінавачаныя сядзелі на 18 лаўках бокам да гледачоў.
 
Абвінавачваньні зачытваліся цэлы дзень. Падсудныя вінаваціліся ў зьнішчэньні мірных савецкіх грамадзянаў, зьверскіх расправах і зьдзеках з савецкіх ваеннапалонных, масавым згоне грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства, разбурэньні гарадоў, вёсак і рабаваньні цывільнага насельніцтва. Судовае сьледзтва цягнулася да [[27 студзеня]], калі распачаліся спрэчкі бакоў. Большая частка пседжаньняў [[28 студзеня]] была прысьвечаная выступам адвакатаў, якія сьцьвярджалі, што падсудныя, безумоўна, вінаватыя, але заслугоўваюць паблажкі, бо, па-першае, раскаяліся, а па-другое, толькі выконвалі загады вышэйшага кіраўніцтва краіны. Пасля падсудным было нададзенае права апошняга слова. Усе яны раскайваліся, прасілі літасьці й асуджалі [[фашызм]], толькі камандэр 26-га паліцэйскага палку падпалкоўнік [[Георг Робэрт Вайсыг]] папрасіў памілаваць не сябе, а свайго маладога падначаленага, а обэр-лейтэнант СС [[Ганс Герман Кок]] абвясьціў, што: «''Усе тыя злачынствы, якія я зьдзейсьніў у Расеі, я зьдзейсьніў ня толькі праз паслухмянае выкананьне тых загадаў, якія давалі мае начальнікі, але таксама з прызнаньня й выканання расавае тэорыі. Забіваў і зьнішчаў таксама на ўласную ініцыятыву. …Шмат крыві на маіх рукохруках. …У дадзены момант чакаю сьмяротнага прысуду''».
 
Прысуд быў абвешчаны [[29 студзеня]] й быў сустрэты аплядысмэнтамі. 14 з 18-і падсудных ([[Ёган Георг Рыхерт]], [[Эбэргард Герф]], [[Готфрыд фон Эрдманздорф]], [[Георг Робэрт Вайсыг]], [[Эрнэст Аўгуст Фальк]], [[Ганс Герман Кок]], [[Паўль Карл Айк]], [[Карл Макс Лянгут]], [[Бруна Франц Мітман]], [[Франц Карл Гес]], [[Райнгард Георг Моль]], [[Рольф Оскар Бурхард]], [[Аўгуст Ёзэф Бітнэр]], Фішэр) былі асуджаныя да сьмяротнага пакараньня, астатніх ([[Ганс Ёзэф Хехтль]], [[Бруна Макс Гец]], Родэнбуш, Гетэрых) засудзілі да ссылкі на катаржныя працы на тэрмін у 15—20 гадоў.