Бітва пад Венай 1683 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д →‎Перадгісторыя: унутраная спасылка
Радок 36:
 
== Перадгісторыя ==
[[Асманская імпэрыя]] заўсёды была моцнай ваеннай дзяржавай, якая бачыла сэнс існаваньня ў заваёвах іншых тэрыторыяў. На працягу стагодзьдзяў розныя краі сьвету былі заваяваныя і падпарадкаваныя турэцкім султанатам. Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя туркі заваявалі паўднёва-ўсходнюю Эўропу, балканскія, вугорскія, румынскія княствы. У доўгай вайне 1645—1669 зламалі супраціў [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]] і захапілі [[Крыт]]. У той самы час заваявалі частку [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], перамогшы [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыю]] ў 1662—1664. У 1658—1666 пала [[Трансыльванія]]. У 1672 напалі на [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]], захапіўшы [[Камянец-Падольскі]] і [[Падольле]] (гл. ''[[вайна Рэчы Паспалітай з Асманскай імпэрыяй (1672—1677)]]''), якая скончылася стратай больш за паловы ўкраінскіх зямель Кароны. У той жа час Турэччына прызнала сувэрэнітэт гетманскай Украіны, зрабіўшы яе сваім васалам. За ўкраінскія землі пачалася маскоўска-турэцкая вайна, якая працягвалася ў пэрыяд 1677—1681. У 1678 туркі захапілі [[Чыгірын]], а ў 1681 падпісалі пагадненьне аб міры.
 
== Перад бітвай ==