Бітва пад Венай 1683 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 45:
У пачатку 1683 турэцкія войскі прыбылі ў [[Бялград]], а затым пайшлі на [[Вена|Вену]]. 7 ліпеня 40 000 [[Крымскія татары|татараў]] сталі лягерам у 40 км да ўсходу ад аўстрыйскай сталіцы. Пасьля першых сутычак Леапольд I адступіў у [[Лінц]] з 80 000 уцекачоў. На знак падтрымкі кароль Рэчы Паспалітай ўлетку 1683 прыбыў у Вену, паказваючы тым самым гатоўнасьць выканаць свае абавязкі.
 
Асноўная ўдарная моц турак (паводле розных ацэнак, ад 90 да 140 тысячаў) прыбыла пад Вену 14 ліпеня. У той час у горадзе знаходзілася 11 000 жаўнераў і 5 000 апалчэнцаў. На баку абаронцаў былі вельмі моцныя гарадзкія ўмацаваньні, таму туркі не адважыліся штурмаваць горад, каб не панесьці вялізарных чалавечых ахвярстрат. Горад быў абложаны з усіх старон, абаронцы апынуліся ў цяжкім становішчы.
 
[[29 ліпеня]] [[Ян Сабескі|Сабескі]] з 27-тысячным войскам рушыў з Кракава на дапамогу хаўрусьнікам. У пачатку верасьня польска-літоўскае войска перайшло [[Дунай]] і злучылася з астатнімі сіламі Сьвятой Лігі, дзеяньні якой добраславіў [[Папа]] [[Інакенцыюс XI‎]]. У той час 5000 турэцкіх сапёраў падарвалі значныя ўчасткі гарадскіх сьценаў, у выніку ўтварыліся праломы шырынёю ў некалькі мэтраў. Аўстрыйцы ж спрабавалі рыць свае тунэлі, каб завадзіць турэцкім сапёрам. Але 8 верасьня туркі занялі Бурскі равэлін й Нізавую сьцяну. Хаўруснае войска дзякуючы хуткай мабілізацыі ўжо праз 3 дні здолела падысьці да Вены. Раніцаю 12 верасьня хаўрусьнікі былі гатовыя да бітвы.