Тайлянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
prime minister upd
Радок 12:
|ТыпУраду = [[канстытуцыйная манархія]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[кароль]]<br />[[прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = Пуміпон Адульядэт<br />ІнглюкNiwatthumrong ШынаватраBoonsongpaisan
|Плошча = 513 115
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 50-е
Радок 38:
|Дадаткі = [[Файл:Thailand map CIA.png|цэнтар|250пкс|Мапа Тайлянду]]
}}
'''Каралеўства Тайлянд''' ({{мова-th|ประเทศไทย}})  — краіна ў [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]], мяжуе з [[Лаос]]ам і [[Камбоджа]]й на ўсходзе, з [[Малайзія]]й на поўдні і [[М’янма]]й і [[Андаманскае мора|Андаманскім морам]] на захадзе. Афіцыйная назва краіны да [[11 траўня]] [[1947]] году была «''Сіям''». Слова ''тхаі'' (ไทย) [[тайская мова|па-тайску]] азначае «свабода». Краіна зьяўляецца канстытуцыйнай [[манархія]]й, на чале з каралём [[Рама IX|Рамай IX]], дзявятым каралём з [[дынастыя Чакры|дынастыі Чакры]], які валадарыць з [[1946]] году, гэта самы працяглы паводле часу валадараньня манарх у сьвеце й найдаўжэйшы паводле валадараньня манарха ў гісторыі Тайлянду<ref>[http://www.worldhop.com/Journals/J5/ROYAL.HTM «A Royal Occasion speeches»]. Worldhop.com</ref>. Кароль Тайлянду называецца кіраўніком дзяржавы, кіраўніком узброеных сіл, прыхільнікам [[будызм|будыйскай]] рэлігіі й абаронцам усіх рэлігіяў.
 
Плошча Тайлянду складае каля 513 тысячаў км², насельніцтва  — каля 64 мільёнаў чалавек. Сталіца й найбуйнейшы горад [[Бангкок]] зьяўляецца палітычным, камэрцыйным, прамысловым і культурным цэнтрам Тайлянду. Каля 75% насельніцтва складаюць этнічныя [[тайцы]], 14% мае [[кітайцы|кітайскае]] паходжаньне, а 3% этнічна зьяўляюцца [[малайцы|малайцамі]]<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/th.html CIA World Factbook Thailand]. — CIA World Factbook.</ref>, астатнія належаць да меншасьцяў, як то [[моны]], [[кхмэры]] й розныя горныя плямёны. Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца [[тайская мова|тайская]]. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца [[будызм]], які вызнаюць каля 95% насельніцтва.
 
У Тайляндзе назіраўся хуткі эканамічны рост у пэрыяд паміж [[1985]] і [[1995]] гадамі, і ў цяперашні час краіна зьяўляецца індустрыяльнай і буйным [[экспарт]]эрам. Турызм таксама робіць значны ўнёсак у эканоміку Тайлянду, у краіне знаходзяцца многія вядомыя [[турызм|турыстычныя]] курорты. У Тайляндзе знаходзяцца каля 5,2  млн легальных і нелегальных мігрантаў<ref>[http://www.irinnews.org/Report.aspx?ReportId=84844 «Thailand: Burmese migrant children missing out on education»]. IRIN Asia.</ref>, таксама ў краіне пражывае невялікая колькасьць іншаземцаў з разьвітых краінаў<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/6176647.stm «Hard lessons in expat paradise»]. BBC News.</ref>.
 
== Палітыка ==
З [[2004]]  г. у найбольш паўднёвых вобласьцях дзейнічае [[ваеннае становішча]]<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Іван Купарвас]].|загаловак=Малпа паліцэйскім — сябар і памочнік|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=60646|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=19 чэрвеня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-06-19 118 (26726)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/60617/19cher-8.indd.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Тайлянд падзелены на 75 правінцыяў (จังหวัด, «''чангват''») і адну муніцыпальную акругу  — сталіцу [[Бангкок]] («''крунг тхеп маха накхон''»  — ''Krung Thep Maha Nakhon''). Кожная правінцыя падзеленая на раёны  — усяго налічваецца 796 раёнаў (อำเภอ, «''ампхе''»  — ''amphoe''), 81 падраёнаў (กิ่งอำเภอ, «''кінгампхе''»  — ''king amphoe'') і 50 гарадзкіх раёнаў Бангкоку (เขต, ''кхет''  — ''khet''). У кожнай правінцыі ёсьць цэнтральны раён (อำเภอเมือง, «''ампхемыанг''»  — ''amphoe mueang'').
 
У Бангкоку раёны гораду маюць назву ''кхет'' (เขต), якія падзяляюцца на ''квэнгі''.
 
== Геаграфія ==
Тайлянд  — дзяржава разьмешчаная ў [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]], на паўвыспах [[Паўвыспа Індакітай|Індакітай]] і [[Малакская паўвыспа|Малака]], з захаду мае выхад да ўзьбярэжжа [[Андаманскае мора|Андаманскага мора]] з усходу да [[Сіямскі заліў|Сіямскага заліву]] і [[Паўднёва-Кітайскае мора|Паўднёва-Кітайскага мора]]. Тэрыторыя краіны выцягнутая з поўначы на поўдзень (адлегласьць ад самай паўночнай кропкі да самай паўднёвай  — 1860 км). Дзякуючы цэнтральнаму разьмяшчэньню ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі і самай вялікай працягласьці сярод краінаў рэгіёну з поўначы на поўдзень, Тайлянд мае самы разнастайны ў рэгіёне [[клімат]], ураджаі асноўных [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчых]] культураў зьбіраюцца некалькі разоў на год, а [[турызм|турыстычны]] сэзон пераходзіць з адной кліматычнай зоны ў другую, робячы Тайлянд краінай прыдатнай для турызму ўвесь год. [[Лес|Лясы]] займаюць 10% тэрыторыі краіны: на поўначы трапічныя лістападныя, на поўдні  — трапічныя вечназялёныя.
 
=== Клімат ===
[[Файл:Ko Mak.jpg|міні|200пкс|зьлева|Востраў Мак]]
Клімат Тайлянда вільготны трапічны й субэкватарыяльны. Гэта тлумачыцца разьмяшчэньньем большай часткі краіны ў трапічным і субэкватарыяльным паясах і ўплывам паўднёва-заходняга й паўночна-ўсходняга [[мусон]]аў. Вялікая працягласьць з поўначы на ​​поўдзень робіць [[клімат]] Тайлянда адным з самых разнастайных ў [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]]. Паўднёва-заходні мусон прыносіць [[дождж|дажджы]] й адносную прахалоду ў канцы [[травень|траўня]] й сярэдзіне [[ліпень|ліпеня]]. Да [[лістапад]]а дажджы спыняюцца, і надыходзіць «халаднавата -сухі» сэзон, які працягваецца да сярэдзіны [[люты|лютага]]. У гэты час адбіваецца й уплыў паўночна-ўсходняга мусона, які не кранае паўночную, паўночна-ўсходнюю й цэнтральную часткі Тайлянда непасрэдна, аднак прыносіць прахалоду. Пасьля паслабленьня мусонаў, у лютым—траўні, надыходзіць моцная сьпякота, прычым вільготнасьць паветра паступова павялічваецца аж да пачатку новага мусоннага сэзону, а затым цыкаль паўтараецца зноўку.
 
Працягласьць сэзону дажджоў вызначыць вельмі цяжка. Звычайна ён пачынаецца ў траўні—[[чэрвень|чэрвені]] й можа працягвацца да лістапада. У цэнтры краіны й на ўсходнім узьбярэжжы моцныя дажджы ідуць у жніўні  — верасьні. [[Кастрычнік]] зьяўляецца звычайна апошнім месяцам вільготнага сэзону, калі значныя аб’ёмы вады ўжо назапасіліся ў [[ірыгацыя|ірыгацыйных]] і гарадзкіх дрэнажных сыстэмах, у выніку чаго пры нячастых і ня вельмі моцных дажджах адбываюцца даволі моцныя паводкі. У прыватнасьці, калі рака [[Чаопрая]] выходзіць зь берагоў, некаторыя кварталы [[Бангкок]]а бываюць затопленыя, бо каля траціны гораду знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. Сэзон дажджоў у Тайляндзе непараўнальны з аналягічным часам году ў іншых краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Вядома, грунтавыя дарогі робяцца непраходнымі, а над трапічнымі пляжамі частку дня вісяць [[хмара|хмары]], тым ня менш, яны прапускаюць дастатковую колькасьць сонечнага сьвятла, каб прагрэць паветра, мора й пясок пляжаў.
 
== Эканоміка ==
Радок 65:
 
== Дэмаграфія ==
Згодна з апошнім перапісам насельніцтва [[2000]] году, каля 75% насельніцтва складаюць [[тайцы]], 14%  — [[кітайцы]]. Ёсьць вялікая абшчына [[малайцы|малайцаў]], якія жывуць у асноўным на поўдні краіны. Тайлянд  — краіна даволі аднародная па веравызнаньні: 94,6% насельніцтва  — [[будызм|будысты]], 4,6%  — [[іслам|мусульмане]], 0,7%  — [[хрысьціянства|хрысьціяне]]. Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца [[тайская мова]].
 
== Крыніцы ==