Пракрыт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: тэматычны шаблён
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 22:
 
== Клясыфікацыя ==
Разам зь іншымі мовамі, зь якімі пракрыты маюць храналягічныя й блізкія этымалягічныя сувязі (старажытнаіндыйскія, новаіндыйскія і г.д.), пракрыты адносяцца да [[індаарыйскія мовы|індаарыйскай групы]] [[індаіранскія мовы|індаіранскае]] галіны, якая ўваходзіць у [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскую]] сям'юсям’ю моваў.
 
Мова ардгамагадгі, старажытная форма сучаснай мовы магадгі, якая гістарычна выкарыстоўвалася ў літургічных тэкстах [[джайнізм]]у, можа лічыцца асноўнай формай пракрыту, у той час як іншыя — яе дыялектамі або варыянтамі. Граматычнае апісаньне мовы аўтарства тагачасных індыйскіх мовазнаўцаў упершыню было складзена менавіта для ардгамагадгі, граматыкі іншых формаў пракрыту складаліся з улікам ардгамагадгі. Мова [[палі (мова)|палі]], літургічная мова тгеравады, як правіла, разглядаецца асобна. Гэта тлумачыцца пунктам гледжаньня тагачасных індыйскіх мовазнаўцаў, якія не разглядалі палі ў рамках пракрыту з прычыны рэлігійных супярэчнасьцяў. Іншыя пракрыты маюць толькі гістарычныя сьведчаньні, пра іх носьбітаў вядома мала або невядома ўвогуле (напрыклад, пайшачы). Некаторыя пракрыты могуць лічыцца ізаляванымі, як то нія — зьмяшаны паўночна-заходні пракрыт справаводзтва Ўсходняга Туркестану.
Радок 57:
 
=== Граматыка ===
Адрознымі рысамі пракрытаў у іх [[граматыка|граматычным]] ладзе сталі тэндэнцыя да [[аналітычная мова|аналітызму]] (гл. вышэй), якая праяўлялася ў шырокім прымяненьні дапаможных словаў для ўдакладненьня склонавых значэньняў, у спалучэньнях дзеепрыслоўяў з дапаможнымі дзеясловамі; ужываньне пры пераходным дзеяслове ў мінулым часе канструкцыі, пасіўнай паводле формы і актыўнай паводле значэньня, пры гэтым дззепрыслоўедзеепрыслоўе выражала від, род, але не выражала асобу.
 
== Крыніцы ==