Ноч музэяў: розьніца паміж вэрсіямі
Да ВікіСустрэчы |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 21:04, 15 траўня 2014
Ноч музэ́яў (па-нямецку: Lange Nacht der Museen) — міжнародная культурніцкая імпрэза, падчас якое музэі й іншыя культурніцкія ўстановы супольна дамаўляюцца працаваць да позьняе ночы або нават да наступнага ранку. Звычайна прымяркоўваецца да Сусьветнага дню музэяў. Асноўная мэта акцыі — паказаць рэсурсы, мажлівасьці, патэнцыял сучасных музэяў, завабіць да сябе моладзь. Звычайна арганізатары ладзяць адмысловыя акцыі, канцэрты, пачастункі, майстроўні, сцэнкі, выстаўляюць на прагляд раней недаступныя экспанаты.
Першая Ноч музэяў адбылася ў Бэрліне ў 1997 року[1]. Ідэя была ўспрынятая вельмі станоўча, і з таго часу да акцыі далучылася вялізарная колькасьць інстытуцыяў у 120 іншых местах Эўропы, а таксама нават у Аргентыне і на Філіпінах.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Lange Nacht der Museen in Berlin (ням.). Lange-nacht-der-museen.de. Праверана 2013-08-22 г.
Вонкавыя спасылкі
Ноч музэяў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў