Хатаб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== [[Першая расейска-чачэнская вайна]] ==
У Ічкерыі зьявіўся ў [[1995]] годзе, дзе пачаў ваяваць на баку чачэнцаў у [[Першая расейска-чачэнская вайна|Першай расейска-чачэнскай вайне]]. Меў вопыт у падрыхтоўцы выбуховых прыстасаваньняў. Адзін з заснавальнікаў вучылішча "Каўказ", дзе вучылі чачэнцаў рабіць выбуховыя снарады, рабіць засады. Хатаб прымаў удзел у баявых дзеяньнях. [[16 красавіка]] [[1996]] года Хатаб кіраваў нападам на 245-ы мотастралковы поўк войскаў Расеі, якая рухалася з поўначы на поўдзень. Напад адбыўся каля вёскі [[Ярышмарды (вёска)|Ярышмарды]]. Быў забіта амаль увесь склад брыгады больш за 70 [[чалавек]]. Ваяваў ў жніўні 1996 года ў [[Грозны]]м. Гэтыя баі ў сталіцы Ічкерыі прымусілі Расею падпісаць мірную дамову з Ічкерыяй і вывесьці войскі з Ічкерыі.
 
== Міжваенны час ==
Радок 9:
== [[Другая расейска-чачэнская вайна]] ==
У жніўні [[1999]] году разам з [[Шаміль Басаеў|Ш. Басаевым]] прымаў удзел у нападзе на [[Дагестан]]. Пасьля захопу Чачэніі расейскімі войскамі з 1999 году хаваўся на паўднёвым усходзе Чачэніі. У красавіку [[2002]] году памёр. [[ФСБ]] абвясьціла, што атруціла Хатаба, паслаўшы ліст з данясеньнем ад падпарадкаванага Хатабу чачэнскага вайскоўца, на якім знаходзілася сьмяротнае рэчыва.
 
== Асноўныя баі, дзе ўдзельнічаў Хатаб ==
 
* [[13 чэрвеня]] [[1993]] — Бой на 12-ай памежнай заставе на таджыка-аўганскай мяжы.
 
* [[Кастрычнік]] [[1995]] — напад аддзела, дзе быў Хатаб на вайсковы аддзел расейскіх войскаў каля вёскі Харачы.
 
* [[16 красавіка]] [[1996 год]]а ў ваколіцах вёскі Ярышмарды на чале з Хатабам чачэскія войскі напалі на 245-ы мотастралковы поўк войскаў Расеі, што кіраваўся на поўдзень Ічкерыі.
 
* Захоп у палон 28 ваяроў унутраных войскаў Расеі (в. Шуані).
 
* Разам са сваім аддзелам удзельнічаў у баях у [[Грозны]]м у жніўні [[1996]] года.
 
* Жнівень-верасень [[1999]] — кіраваў разам з [[Шаміль Басаеў|Шамілём Басаевым]] нападам войска Сабору чачэнскага й дагестанскага народаў.
 
* У сакавіку [[2000]] года кіраваў прарывам чачэнскага войска з Аргунскай цясьніны. Цягам гэтага прарыву каля вёскі Улускэрт быў разьбіты расейскі аддзел (6-ая рота пскоўскай дэсатнай дывізіі войска Расеі).
* У сакавіку [[2000]] года каля 40 супрацоўнікаў пермскага АМАПу былі забітыя ў выніку нападу аддзелу на чале з Хатабам і Ш. Басаевым.
 
{{Парады артыкулу|кароткі артыкул|няма крыніцаў|бяз даты нараджэньня|бяз даты сьмерці|бяз месца нараджэньня|бяз месца сьмерці}}