Хатаб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Хатаб''' — [[Ічкерыя|чачэнскі]] вайсковы й грамадзкі дзяяч. Нарадзіўся ў 1966 (па іншых дадзеных у 1963) годзе, памёр 20 сакавіка 2002 года. Паходзіў зь [[Ярданія|Ярданіі]]. Паводле словаў Хатаба, меў продкаў з [[Чачэнія|Чачэніі]], якія вымушаны былі пакінуць сваю айчыну з-за заваёвы Чачэніі [[Расея]]й у дзевятнаццатым стагодзьдзі. Займаў пасады ў войску [[Ічкерыя|Ічкерыі]]. Быў прыхільнікам павелічэньня значэньня [[Іслам|йсламу]] ў жыцьці Ічкерыі. Асабліва выдзяляў жыцьцё першых мусульман, як узор для грамадзкага жыцьця Йчкерыі. Быў адным з кіраўнікоў мусульман Ічкерыі. Займаў пасады Ісламскай міжнароднай міратворчай брыгады й Найвышэйшай вайсковай йсламскай рады маджахэдаў Каўказа.
 
== [[Першая расейска-чачэнская вайна]] ==
У Ічкерыі зьявіўся ў [[1995]] годзе, дзе пачаў ваяваць на баку чачэнцаў у [[Першая расейска-чачэнская вайна|Першай расейска-чачэнскай вайне]]. Меў вопыт у падрыхтоўцы выбуховых прыстасаваньняў. Вучыў чачэнцаў рабіць выбуховыя снарады, рабіць засады. Хатаб прымаў удзел у баявых дзеяньнях.