Ананімныя алькаголікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
д +2 разьдзелы
Радок 45:
'''Ананімныя алькаголікі''' — міжнароднае [[Зацікаўленае згуртаваньне|згуртаваньне]] ўзаемадапамогі, заснаванае ў 1935 годзе [[Спэкуляцыя|спэкулянтам]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ўільям Ўілсан|Ўільямам Ўілсанам|en|Bill W.}} і [[Хірургія|хірургам]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Робэрт Сьміт|Робэртам Сьмітам|en|Bob Smith (doctor)}} у горадзе {{Артыкул у іншым разьдзеле|Акрон||en|Akron, Ohio}} ([[Штат ЗША|штат]] [[Агаё]], ЗША). [[10 красавіка]] [[1939]] г. Ўільям Ўілсан выдаў кнігу {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ананімныя алькаголікі (кніга)|«Ананімныя алькаголікі: аповед аб тым, як многія тысячы мужчынаў і жанчынаў ачунялі ад алькагалізму»|en|The Big Book (Alcoholics Anonymous)}}, што зьмяшчала {{Артыкул у іншым разьдзеле|12 крокаў||en|Twelve-step program}} пераадоленьня [[Залежнасьць|залежнасьці]]. У красавіцкім нумары [[1946]] г. [[часопіс]]а АА «Вінаградная лаза» (анг. Grapevine) Ўілсан зьмясьціў артыкул «12 пунктаў, каб забясьпечыць нашую будучыню», які Першая міжнародная нарада АА ўхваліла ў якасьці {{Артыкул у іншым разьдзеле|12 звычаяў||en|Twelve Traditions}} згуртаваньня ў [[1950]] годзе. У красавіку [[1953]] г. Ўілсан выдаў адпаведную кнігу {{Артыкул у іншым разьдзеле|12 крокаў і 12 звычаяў|«12 крокаў і 12 звычаяў»|en|Twelve Steps and Twelve Traditions}}. З [[1991]] г. згуртаваньне мае прадстаўніцтва ў Беларусі<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ілона Іванова]].|загаловак=Непітушчыя алькаголікі|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=73303|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=26 студзеня 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-01-26 15 (26879)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/73302/26stu-3.indd.pdf 3]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== 12 крокаў ==
{{Асноўны артыкул|12 крокаў}}
Паводле кнігі «12 крокаў і 12 звычаяў», [[12 крокаў]] у сьціслым выглядзе складаліся з 12 [[сказ]]аў:
#«Мы прызналі, што бясьсільныя перад [[Алькаголь|алькаголем]] і нашыя [[Жыцьцё|жыцьці]] сталіся некіраванымі».
#«Прыйшлі да [[Перакананьне|перакананьня]], што большая за нас Сіла можа вярнуць нам здаровы [[розум]]».
#«Прынялі рашэньне аддаць нашыя [[Воля (філязофія)|волю]] і жыцьці пад апеку [[Бог]]у, бо мы зразумелі Бога».
#«Зрабілі праніклівы і бясстрашны вопіс сваіх нораваў».
#«Прызналі перад Богам, сабой і іншым чалавекам дакладную прыроду нашых памылак».
#«Цалкам гатовыя да таго, каб Бог прыбраў гэтыя хібы [[характар]]у».
#«Пакорна папрасілі Яго прыбраць нашыя заганы».
#«Склалі сьпіс усіх людзей, якім пашкодзілі, і пажадалі пакрыць ім усім [[Страта|страты]]».
#«Беспасярэдне пакрылі страты такім людзям, дзе магчыма, акрамя выпадкаў, калі гэта магло [[Шкода|пашкодзіць]] ім або іншым людзям».
#«Працягнулі весьці асабісты вопіс і, калі памыліліся, адразу прызналі гэта».
#«Пастараліся пры дапамозе [[Малітва|малітвы]] і [[Развага|разважаньня]] палепшыць нашую адчуваную сувязь з Богам, бо мы зразумелі Яго, молячы толькі аб веданьні Ягонай волі для нас і сіле выканаць яе».
#«Займеўшы духоўнае абуджэньне ў выніку гэтых крокаў, мы пастараліся данесьці гэтае паведамленьне алькаголікам і трымацца гэтых правілаў ва ўсіх нашых справах».
 
== 12 звычаяў ==
[[Файл:Dr. Bob's House.jpg|міні|240пкс|Дом Р. Сьміта ў Акроне ([[2013]] г.), месца заснаваньня]]
{{Асноўны артыкул|12 звычаяў}}
У сьціслым выглядзе [[12 звычаяў]] зьмяшчаліся ў 12 выказваньнях:
#«Наш агульны дабрабыт мае быць на першым месцы; асабістае ачуньваньне залежыць ад адзінства АА».
#«Для нашага групавога [[намер]]у ёсьць толькі адна найбольшая ўлада — любасны Бог, бо Ён можа выявіцца ў нашай групавой [[Сьвядомасьць|сьвядомасьці]]. Нашыя правадыры ёсьць толькі даверанымі слугамі; яны не ўладараць».
#«Адзіным патрабаваньнем для сяброўства ў АА ёсьць [[Прага (пачуцьцё)|прага]] кінуць піць».
#«Кожная група мае быць самастойнай, акрамя справаў, што закранаюць іншыя групы або АА ў цэлым».
#«Кожная група мае толькі адзін пачатковы намер — данесьці сваё паведамленьне да алкаголіка, які ўсё яшчэ пакутуе».
#«Група АА ня мусіць ніколі даваць ухвалы і фінансаў або надаваць імя АА хоць-якому датычнаму прыстасаваньню або староньняму прадпрыемству, каб цяжкасьці з [[Грошы|грашыма]], [[Уласнасьць|уласнасьцю]] і [[прэстыж]]ам не адцягвалі нашую ўвагу ад нашага пачатковага намеру».
#«Усялякая група АА мае знаходзіцца на поўным самаўтрыманьні, адхіляючы староньнія [[Падарунак|падарункі]]».
#«Ананімныя алькаголікі маюць заўсёды заставацца непрафэсійнымі, аднак нашыя службовыя асяродкі могуць наймаць адмысловых работнікаў».
#«АА, як такія, ня мусяць ніколі быць арганізаванымі; аднак мы можам ствараць службовыя ўправы або камітэты, беспасярэдне адказныя перад тымі, каго яны абслугоўваюць».
#«Ананімныя алькаголікі не трымаюцца ніякага [[Меркаваньне|меркаваньня]] па староньніх пытаньнях; таму імя АА ня мусіць ніколі ўцягвацца ў грамадзкую супярэчнасьць».
#«Нашае кіраваньне ў [[Дачыненьні з грамадзкасьцю|дачыненьнях з грамадзкасцю]] абапіраецца хутчэй на [[прывабнасьць]], чымся на прасоўваньне; нам трэба заўжды падтрымваць [[безыменнасьць]] на ўзроўні друку, [[радыё]] і [[фільм]]аў».
#«Безыменнасьць ёсьць духоўным падмуркам усіх нашых звычаяў, што ўвесь час нагадвае нам ставіць правілы паперадзе [[асоба]]ў».
 
== Крыніцы ==