'''Цэнзу́ра''' ({{мова-la|censura}}) — кантроль улады зьмета і распаўсюду [[інфармацыя]], друку, музычных, сцэнічных і мастацкіх твораў, [[Кінэматограф|кіно]] і [[Фатаграфія|фота]] твораў, перадач [[радыё]] і [[Тэлебачаньне|тэлебачаньня]], [[вэб-сайт]]аў і [[інтэрнэт-партал|паталаўпарталаў]], у некаторых выпадках таксама прыватнага ліставаньня, з мэтаю абмежаваньня ці недапушчэньня распаўсюду ідэяў і зьвестак, якія прызнаюцца гэтаю ўладаю шкоднымі ці непажаданымі<ref>{{артыкул|аўтар=Федотов М. А. "|загаловак=Гласность и цензура: возможность сосуществования" |арыгінал=|спасылка=|выданьне=[[Государство и право (часопіс)|Советское государство и право]], |год=1989, |выпуск=7 с.|том=|нумар=|старонкі=80-89|issn=0132-0769}}</ref>. Першым інстытутам цэнзуры была царква. Забарона і публічнае зьнішчэньне ератычных кніг пачынаюцца ад часоў першых Усяленскіх сабораў. Гэта спаленьне [[арыянства|арыянскіх]] кніг імпэратарам [[Канстантын I Вялікі|Канстантынам Вялікім]] па пастанове [[Нікея|Нікейскага]] сабора 325 г. і нестарыянскіх кніг па пастанове Эфескага сабора 431 г<ref>{{Кніга|аўтар =В. М. Герасімаў. |частка = Кнігадрукаванне і кнігавыданне. Пункты дотыку і разыходжання|загаловак =Гісторыя цэнзуры друку на Беларусі: стагоддзе за стагоддзем |спасылка = |адказны =Склад. Т. І. Рошчына |месца =Мн. |выдавецтва = |год =2000 |старонкі =24|isbn =985-6557-03-8 |наклад =160 }}</ref>.