Варшаўская бітва (1920): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 22:
'''Варшаўская бітва''' ({{мова-ru|Варшáвское сражéние}}, {{мова-pl|Bitwa Warszawska}}; часам завецца '''Цудам над Віслай''' ({{мова-pl|Cud nad Wisłą}}) — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў [[1918]] г. і цягнулася да заключэньня [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовы]] (1921).
 
Бітва працягвалася з [[12 жніўня|12]] па [[25 жніўня]] [[1920]] году па хадзе набліжэньня войскаў [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] пад камандваньнем [[Міхаіл Тухачэўскі|Міхаіла Тухачэўскага]] да польскай сталіцы ў [[Варшава|Варшаве]] і сумежнай [[Модлінская фартэцыя|Модлінскай крэпасцікрэпасьці]]. [[16 жніўня]] [[1920]] году польскія сілы пад камандваньнем [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфа Пілсудзкага]] контратакавалі з поўдня, правакуючы савецкую армію да дысарганізаванага адступленьня на ўсход і ў напрамку да [[Нёман]]а. Прыблізныя страты савецкай арміі налічвалі 10 000 забітых, 500 зьніклых, 30 000 параненых і 66 000 узятых у палон салдатаў. Польскія страты налічвалі 4500 забітых, 10 000 зьніклых і 22 000 параненых жаўнераў.
 
Перад перамогай Польшчы пад [[Вісла]]й, як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшча знаходзіцца на грані паражэньня. Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Па словах [[Уладзімер Ленін|Леніна]], бальшавікі «пацярпелі жудаснае паражэньне»<ref>[http://books.google.com/books?id=PKrjew-H0JMC&printsec=frontcover&dq=timothy+snyder Sketches from a Secret War] by [[Тыматы Снайдэр|Timothy Snyder]], Yale University Press, 2007, p. 11</ref>. У наступных месяцах, шэраг польскіх перамогаў, якія пасьледвалі за Варшаўскай бітвай захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да [[Рыская мірная дамова|мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году]], забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.