Другая расейска-чачэнская вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Другая расейска-чачэнская вайна''' пачалася 1 кастрычніка 1999 года. Уладзі...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:02, 8 траўня 2014

Другая расейска-чачэнская вайна пачалася 1 кастрычніка 1999 года. Уладзімір Пуцін (тады выконваў абавязкі прэм'ер-міністра Расеі) заявіў аб незаконнасьці ўлады Аслана Масхадава (кіраўніка Ічкерыі) й чачэнскага сойму.

Новікі на службу ў чачэнскае войска, 1999

5 кастрычніка 1999 года дайшлі да ракі Церак, што было ў Чачэніі. Таксама пачалася паветраная вайна. Расейскія войскі мелі лётныя войскі. Чачэнцы іх ня мелі. Таму расейцы панавалі ў паветры. У выніку бамбардзіровак гінулі мірныя жыхары. 12 катрычніка 1999 года расейскія войскі пайшлі глыбей у Чачэнію. Насуперак чаканьням чачэнскага войска, расейцы пайшлі не на сталіцу места Грозны. Яны пачалі акружаць сталіцу. Пачалі здабываць ваколічныя месты: Гудэрмэс (здабыты 12 лістапада 1999 года), Урусмартан, Аргун. Потым высадзілі войска (выкарыстоўваючы самалёты й верталёты) ў паўднёвай частцы Чачэніі, якая мяжуе з Грузіяй. Гэта павінна было адрэзаць чачэнскія войскі ад паступленьняў зброі з-за мяжы. Толькі зараз пачалася аблога Грознага. 4 сьнежня 1999 года расейскія вайскоўцы абвясьцілі, што яны акружылі Грозны, але ў наступ у глыб места не пачыналі. 11 лістапада 1999 года расейскія войскі пачалі баі за Шаль (места на паўднёвы-усход ад Грознага). Пасьля гэтага пачаліся баі ў самім Грозным, якія працягваліся да 2 лютага 2000 года.

Пасьля заканчэньня баёў за Грозны пачалося заваёўваньне расейцамі гор. Чачэнцы яшчэ не былі выбітыя з Шатага й Відэны. Расейцы гэта ўчынілі ў лютым 2000 года. Пасьля гэтага 29 лютага 2000 года расейскія вайскоўцы абвясьцілі аб заканчэньні вайны.

Неўзабаве чачэнскія войскі нанесьлі шэраг удараў, якія сьведчылі аб здольнасьці да супраціву, нягледзячы на шэраш паражэньняў чачэнцаў (баі за Улускэрт, Камсамольскае і г.д.). Але зь цягам часу адкрытыя баі сьціхаюць. Чачэнцы ўсё больш пачынаюць займацца падрывамі й выбухамі на дарогах, дзяржаўных устаноў. Шэраг чачэнскіх ваяўнікоў шукаючы ратунку зьбягаюць у Грузію. Расейцы патрабуюць ад улад Грузіі іх выдаць. З-за гэтага ціску чачэнскія ваяры прарываюцца з баямі ў Чачэнію. К 2009 году баявыя дзеяньні паступова ў Чачэніі сьціхаюць.

дзьмітры Мядзьведеў сутракаецца з Аляксандрам Борнікавым па пытаньні аб заканчэньні вайны ў Чачэніі

У 2009 годзе Расея чарговы раз абвясьціла аб заканчэньні вайны ў Чачэніі.