Вера Маслоўская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 2:
 
== Жыцьцярыс ==
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям’і. Атрымала пачатковую асьвету ў Агароднічках і Супрасьлеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914 г. здала экстэрнам выпускныя экзамэны ў Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі. Але, калі дыплём настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915 г. нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасьць арганізацыі беларускіх школаў. У 1917 г. Вера зноў у [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслачы]], на чатырохмесячных пэдагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай беларускай настаўніцкай сэмінарыі. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны, дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919 г. павышае свае кваліфікацыі на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні, дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага году настаўнічала на Меншчыне (в. Карма Ігуменскага пав.), была школьным інструктарам на Барысаўскі і Дзісенскі паветы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 г. ў Менску. Прымкнула да [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|БПС-Р]], пад уплывам [[Палута Бадунова|П. БадуноваБадуновай]]й напісала свой першы верш «Ідзі!», надрукаваны 27 чэрвеня 1920 г. у менскай газэце «Беларусь».
 
12 лютага 1920 г. Вера выйшла замуж за Ўладзіслава Маслоўскага — беларуса зь Віленшчыны, капітана польскай арміі, які неўзабаве загінуў на фронце. У канцы 1920 г. Вера Маслоўская вяртаецца ў родныя Агароднічкі з заданьнем стварыць на тэрыторыі Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага паветаў падпольную паўстанчую арганізацыю. Кіраваў ёю ўрад Ластоўскага, які ў той час знаходзіўся ў Коўне. Пад канец 1921 г. паўстанчая арганізацыя мела ўжо свае ячэйкі ва ўсіх паветах Беласточчыны і Гарадзеншчыны, а ў раёне Белавескай пушчы — партызанскае злучэньне на чале з [[Герман Шыманюк|Германам Шыманюком]] (пс. «Скамарох»). У верасьні 1921 г. ў [[Прага|Празе]] адбывалася Ўсебеларуская нацыянальна-палітычная нарада, у якой Вера Маслоўская ўдзельнічала як дэлегат ад Беласточчыны і Гарадзеншчыны (ехала ў Прагу з пашпартам [[БНР]] празь Летуву, Балтыйскае мора і Нямеччыну). У Празе яна выступіла як аўтар рэзалюцыі аб змаганьні за ўзьяднаньне ўсіх беларускіх земляў. Пасьля вяртаньня Маслоўскай на радзіму яе поле дзейнасьці хутка пачало звужацца, у сьнежні 1921 г. у падпольную арганізацыю пранік правакатар, у сакавіку 1923 г. 43 падпольшчыкі з Маслоўскай на чале апынуліся за кратамі беластоцкай турмы. Ад 14 да 22 траўня 1923 г., ў Беластоцкім акруговым судзе адбываўся «Працэс 45-і». Цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская, якую абвінавачвалі ў тым, што яна арганізавала і кіравала падпольнай арганізацыяй, удзельнічала ў праскай канфэрэнцыі, супрацоўнічала зь беларускім штабам у Мерачы ([[Летува]]). Маслоўская прызнала, што прымала самы актыўны ўдзел у арганізацыі, каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі падзеленай Беларусі, аднак у гэтым віноўнай сябе ня лічыць. Вера Маслоўская была прыгаворана да шасьцігадовага турэмнага зьняволеньня. Пакараньне адбывала ў [[Беласток]]у і Варшаве. Вялікую маральную падтрымку зьняволенай і яе таварышам аказвала беларуская грамадзкасьць, у прыватнасьці, актыў створанай летам 1922 г. [[БРА|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]], [[Леапольд Родзевіч]], прысьвяціў Маслоўскай верш «Начны сьветагляд». Дасылала Маслоўская на волю свае лісты і вершы. Сярод іх верш, прысьвечаны органу БРА, «Вольны Сьцяг», які быў надрукаваны ў гэтай жа газэце 16 верасьня 1923 г. Вершы Маслоўскай у той час друкаваліся таксама ў расейскай газэце «Рассвет», якая выдавалася ў Амэрыцы.
Радок 13:
Паэтычная творчасьць Веры Мурашкі вырасла на глебе нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў пачатку дваццатых гадоў, удзельнікамі якой былі заходнебеларускія сяляне, рамесьнікі і сельская інтэлігенцыя розных палітычных поглядаў і напрамкаў. Старонкі гераічнага народнага змаганьня, у якім актыўны ўдзел прымае сама паэтэса, былі вядучым матывам усяго раньняга пэрыяду яе творчасьці. Вершы гэтага часу зьяўляюцца ня толькі своеасаблівай дакумэнтацыяй настрояў і імкненьняў руху, але і важным інструмэнтам яго прапаганды. На гэта паказвае іх высокая грамадзянская заангажаванасьць, імкненьне ўзьдзеяньня на чытача, іх агітацыйная накіраванасьць, што нярэдка перавышае мастацкія сродкі і формы вершаскладаньня. Гэтым мэтам служаць вершы «Мужык», у якім акрамя гаротнай долі селяніна моцна акцэнтуецца ўсьведамленьне яго чалавечай годнасьці, а таксама «Ідзі!» — зь ярка выражаным заклікам да працы і барацьбы за лепшую долю. Верш «Бацькаўшчыне», угрунтаваны на матывах узброенага змаганьня партызанскага злучэньня, якое дзейнічала ў Белавескай пушчы пад камандаваньнем «Скамароха», а вершам «Беларускім партызанам» паэтэса адгукнулася на расправы палявых судоў над удзельнікамі падпольля.
 
Цяжка перажывала маладая паэтэса гады зьняволеньня, пакутлівая атмасфэра якіх знайшла адлюстраваньне ў значнай колькасьці вершаў, напісаных у 1923—1927 г. («Думкі», «За кратамі», «Птушка», «Вясна за кратамі» і іншыя). Яны складаюць выразна акрэсьлены тэматычны цыкль яе творчасьці, у якім плястычнае адлюстраваньне панурых турэмных будняў і пякучай тугі па свабодзе і радзімай старонцы («Там, дзе Супрасьль, Белавежа, думкі там ляцяць...ляцяць…») не пераходзіць у безнадзейнасьць і роспач, а чаргуецца з моцнымі акцэнтамі веры. Аптымістычная візія жыцьця шырока праяўляецца таксама ў яе лірыцы каханьня ці апісаньнях прыроды («Успамін», «Дзе, сонейка, ты» «Прамень», «У гаі»). Гэтая тэндэнцыя назіраецца і ў своеасаблівым запаветным вершы «Хацела б я» зь ярка выражаным гуманістычным асэнсаваньнем маралі і суадносін паміж людзьмі.
 
== Літаратура ==