Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Навуковая дзейнасьць: кірылічная «с»
д →‎Апошнія гады: кірылічная «х»
Радок 58:
У [[1612]] годзе Ёган Кеплер, сабраўшы няшматлікія пажыткі, пераязджае ў [[Лінц]], дзе пражыў чатырнаццаць гадоў. За ім захавалася пасада прыдворнага матэматыка й астранома, але ў справе аплаты новы імпэратар быў нічым не лепей за старога. Некаторы прыбытак прыносілі Ёгану выкладаньне матэматыкі й гараскопы. У [[1613]] годзе Кеплер пашлюбаваўся з 24-гадовай дачкой столяра Сюзане. У іх нарадзілася сямёра дзяцей, зь якіх выжылі толькі чацьвёра.
 
У [[1615]] годзе Кеплер атрымаў вестку, што ягоная маці была абвінавачаная ў [[вядзьмарства|вядзьмарстве]]. Абвінавачваньне было сур'ёзнымсур’ёзным, на прошлую зіму у [[Леонбэрг]]е, дзе жыла ягоная маці, былі па тым жа артыкуле спалены шэсьць жанчын. Абвінавачваньне ўтрымлівала 49 пунктаў: ​​сувязь з [[д'ябал]]ам, блюзьнерства, псаваньне, [[нэкрамантыя]] й іншыя. Кеплер напісаў прашэньне гарадзкім уладам і ягоную маці спачатку адпусцілі, але потым зноў арыштавалі. Следзтва цягнулася пяць гадоў. Нарэшце, у [[1620]] годзе пачаўся суд. Кеплер сам выступіў абаронцам, і праз год скурчаную жанчыну вызвалілі, але на наступны год яна памерла.
 
Тым часам Кеплер працягваў астранамічныя дасьледаваньні й ў [[1618]] годзе выяўляе ''трэці закон'': стаўленьне куба сярэдняга выдаленьня плянэты ад Сонца да квадрата пэрыяду звароту яе вакол Сонца ёсьць велічыня сталая для ўсіх плянэт: '''a³/T² = const'''. Гэты вынік Кеплер апублікаваў у завяршальнай кнізе «Гармонія сьвету», прычым прымяняючы яго ўжо ня толькі да Марса, але й да ўсіх іншых плянэтаў, уключаючы, натуральна, і Зямлю, а таксама да [[галілеевыя спадарожнікі|галілеевых спадарожнікаў]]. Акрамя таго, у кнізе, разам з найкаштоўнейшымі навуковымі адкрыцьцямі, выкладзены таксама філязофскія развагі аб «[[Гармонія сфэраў|музыцы сфэраў]]» і Плятонавых целах, якія складаюць на думку вучонага [[эстэтыка|эстэтычную]] сутнасьць вышэйшага праекта светабудовы.
Радок 64:
У [[1626]] годзе ў ходзе [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] Лінц быў абложаны й неўзабаве захоплены. Пасьля гэтага ў горадзе пачаліся рабаваньні й пажары; у ліку іншых згарэла друкарня. Кеплер неўзабаве пераехаў у [[Ульм]]. У [[1628]] годзе Кеплер перайшоў на службу да [[Альбрэхт фон Валенштайн|Валенштайну]]. А праз два гады Ёган Кеплер адправіўся да імпэратара ў [[Рэгенсбург]], каб атрымаць хоць бы часткова дараваньне. Па дарозе навукоўца моцна прастудзіўся й неўзабаве памёр.
 
Пасьля сьмерці Кеплера спадчыньнікам дасталося: паношанае адзеньне, 22 [[флёрын (манэта)|флёрына]] наяўнымі, 29000 флёрынаў нявыплачанага дараваньня, 27 апублікаваных рукапісаў і мноства неапублікаваных, якія пазьней былі выдадзены ў 22-томным зборніку. Са сьмерцю Кеплера ягоныя ліхтугі ня скончыліся. У канцы [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] была цалкам разбураная ягоная могілка, дзе ён пахаваны, ад якой нічога не засталося. Частка архіва Кеплера зьнікла. У [[1774]] годзе большую частку архіва (18 тамоў з 22) па рэкамендацыі [[Леанард Ойлер|Леанарда Ойлера]] набыла [[Пецярбурская Акадэмія навук]]<ref>''Копелевич Ю. XХ.'' «К истории приобретения Россией рукописей Кеплера». Историко-астрономические исследования. Вып. XI. 1972. С.131-145.</ref>, зараз захоўваецца ў Санкт-Пецярбурскім філіяле архіва РАН<ref>[http://www.ranar.spb.ru/rus/history/ Санкт-ПецярбургскіПецярбурскі філіял архіва Расейскай акадэміі навук]</ref>.
 
== Навуковая дзейнасьць ==