Ісак Ньютан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д выпраўленьне спасылак
Радок 48:
[[1664]] год у жыцьці Ньютана быў багатым і іншымі падзеямі. Ньютан перажыў творчы ўздым, пачаў самастойную навуковую дзейнасьць і склаў маштабны сьпіс нявырашаных праблемаў у прыродзе й чалавечага жыцьця. У далейшым такія сьпісы раз-другі зьяўляліся ў ягоных працоўных сшытках. У сакавіку гэтага ж году на нядаўна заснаванай у [[1663]] годзе катэдры матэматыкі каледжа пачаліся лекцыі новага выкладчыка, 34-гадовага [[Ісак Бароў|Ісака Бароў]], буйнога матэматыка, будучага сябра й настаўніка Ньютана. Цікавасьць Ньютана да [[матэматыка|матэматыкі]] рэзка павялічылася. Ён зрабіў першае значнае матэматычнае адкрыцьцё: [[біном Ньютана|бінаміяльнае раскладаньне]] для адвольнага [[Рацыянальны лік|рацыянальнага]] паказчыку, уключаючы адмоўныя, а празь яго прыйшоў да свайго галоўнага матэматычнаму мэтаду — раскладаньню [[функцыя (матэматыка)|функцыі]] ў [[лікавы шэраг|бясконцы шэраг]]{{зноска|Карцев В. П.|1987|Карцев В. П.|69—73}}. У самым канцы года Ньютан стаў бакаляўрам.
 
Навуковай апорай і натхняльнікамі творчасьці Ньютана ў найбольшай ступені былі фізыкі: [[Галілео Галілей|Галілей]], [[Рэнэ Дэкарт|Дэкарт]] і [[Ёган Кеплер|Кеплер]]. Ньютан скончыў іхныя працы, аб’яднаўшы ва ўнівэрсальную сыстэму сьвету. Меншы, але істотны ўплыў аказалі іншыя матэматыкі й фізыкі, як то [[Эўклід]], [[П’ер Фэрма|Фэрма]], [[Крыстыян Гюйгэнс|Гюйгэнс]], [[Джон Ўоліс|Ўоліс]] і ягоны непасрэдны настаўнік Бароў. У студэнцкай запісной кніжцы Ньютана ёсьць праграмная фраза{{зноска|Карцев В. П.|1987|Карцев В. П.|62}}:
 
{{Цытата|У філязофіі ня можа быць гаспадара, акрамя ісьціны... Мы павінны паставіць помнікі з золату Кеплеру, Галілею, Дэкарту й на кожным напісаць: «Плятон — сябар, Арыстотэль — сябар, але галоўны сябар — ісьціна».}}
Радок 132:
Чуткі пра новы інструмэнт хутка дайшлі да Лёндана, і Ньютана запрасілі паказаць сваё вынаходзтва навуковай грамадзкасьці. У канцы [[1671]] ці пачатку [[1672]] году прайшла дэманстрацыя рэфлектара перад каралём, а затым — у Каралеўскім грамадзтве. Апарат выклікаў усеагульныя захопленыя водгукі. Верагодна, адыграла сваю ролю й практычная важнасьць вынаходкі, бо [[астраномія|астранамічныя]] назіраньні служылі для дакладнага вызначэньня часу, што ў сваю чаргу было неабходна для [[навігацыя|навігацыі]] на моры. Ньютан стаў знакамітым і ў студзені [[1672]] году быў абраны чальцом Каралеўскага грамадзтва. Пазьней удасканаленыя рэфлектары сталі асноўнымі інструмэнтамі астраномаў, зь іх дапамогай былі адкрыты плянэта [[Уран (плянэта)|Ўран]], іншыя [[Галяктыка|галяктыкі]] й [[чырвонае зрушэньне]].
 
Першы час Ньютан даражыў зносінамі з калегамі з Каралеўскага таварыства, чальцамі якога, акрамя Бароў былі яшчэ [[Джэймз Грэгары]], [[Джон Ўоліс]], [[Робэрт Гук]], [[Робэрт Бойль]], [[Крыстафэр Рэн]] і іншыя вядомыя дзеячы ангельскай навукі. Аднак неўзабаве пачаліся стомныя канфлікты, якіх Ньютан вельмі не любіў. У прыватнасьці, разгарэлася шумная палеміка з нагоды прыроды сьвятла. Пачалася яна з таго, што ў лютым [[1672]] году Ньютан апублікаваў у «Philosophical Transactions» падрабязнае апісаньне сваіх клясычных досьведаў з [[прызма|прызмамі]] й сваю тэорыю колеру. Гук, які раней апублікаваў уласную тэорыю, заявіў, што вынікі Ньютана яго не пераканалі, яго падтрымаў [[Крыстыян Гюйгэнс|Гюйгэнс]] на той падставе, што тэорыя Ньютана «супярэчыць агульнапрынятым гледжаньням». Ньютан адказаў на іхную крытыку толькі праз паўгады, але да гэтага часу колькасьць крытыкаў значна павялічылася.
 
== Крыніцы ==