Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д артаграфія
Радок 90:
 
=== Пэрыяд Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў (канец 18 ст. — 1917) ===
З канца 18 стагодзьдзя і да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ўкраінскімі землямі валодалі Расея й [[Аўстра-Вугоршчына]]. Усходнія землі Ўкраіны напачатку мелі аўтаномію ў складзе Расеі, якая была паступова скасаваная, пазьней расейская частка Ўкраіны падзеленая між губэрнямі. У [[1867]] годзе Аўстрыя рэарганізоўваецца ў фэдэрацыйную Аўстра-Вугоршчыну ззь дзьвюма роўнапраўнымі часткамі — Аўстрыяй і Вугоршчынай. У аўстрыйскую частку дзяржавы пераходзяць Галіччына й Букавіна, у вугорскую — Закарпацьце (якое належала Вугоршчыне да ўваходжаньня краіны ў склад Аўстрыі).
 
На ўкраінскіх тэрыторыях з канца 18 стагодзьдзя пачынаецца [[рух украінскага адраджэньня]]. Найбольш ён быў пашыраны на аўстрыйскіх тэрыторыях (Галіччына) — празь меншую жорсткасьць тамтэйшага рэжыму — дзе дзейнічалі [[Іван Франко]], [[Міхаіл Грушэўскі]] ды іншыя выдатныя асобы ўкраінскага адраджэньня. Нацыянальная палітыка на расейскіх тэрыторыях Украіны адзначаецца шэрагам заканадаўчых актаў, прадпрынятых у мэтах прадухіленьня ўкраінскага выданьня; праводзілася нацыяналістычная палітыка г.зв. трыадзінага расейскага народу, згодна зь якой існаваньне асобнай украінскай нацыі і ўкраінскай нематэрыяльнай культуры адмаўлялася.