Лос-Анджэлес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён
д артаграфія
Радок 79:
На прыбярэжных тэрыторыях ля сучаснага Лос-Анджэлеса, у [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]] жылі індзейцы [[Тонгва]] й [[Чумаш]]. Першыя эўрапейцы, прысталі да берага ў раёне цяперашняга Лос-Анджэлеса ў [[1542]] годзе на двух караблях «''Сан Сальвадор''» і «''Ля Вікторыя''» (водазьмяшчэньнем па 50 тонаў кожнае), стаў мараплавец [[Хуан Радрыгес Кабрыльлё]]. Адплыўшы з Ля Навідад у [[Мэксыка|Мэксыцы]] [[27 ліпеня]] [[1542]] году, Кабрыльлё высадзіўся ў бухце Сан Дыега [[28 верасня]]. У той час на беразе існавала індзейская вёска Янг-На. Сам першаадкрывальнік памёр [[3 студзеня]] [[1543]] году й быў пахаваны на востраве Сан-Мігель, названым пасьля ягоным імем «Хуан Радрыгес». Аб сваім плаваньні Кабрыльлё запісаў у часопісе, які прывёз ягоны лоцман, і цяпер ён захоўваецца ў адным з архіваў [[Сэвільля|Сэвільлі]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]])<ref>In memory of Juan Rodriguez Cabrillo who gave the world California. — Chula vista, California, 1913.</ref>.
 
Толькі праз 227 гадоў тут высадзілася наступная экспэдыцыя ачоленая [[Гаспар дэ Партоля-і-Равіра|Гаспарам дэ Партолям]], у якой удзельнічаў [[францысканцы|францысканскі]] місіянэр [[Хуан Крэспі Фіёль|Хуан КрэспіКрэсьпі]], які адзначыў у сваіх цыдулках прыдатнасьць мясцовасьці для селішча. У [[1771]] годзе іншы місіянэр, [[Хуніпэра Сэра]], заснаваў на гэтым месцы місію, названую ў гонар [[арханёл Гаўрыіл|арханёла Гаўрыіла]]. Да таго часу на тэрыторыі сучаснага Лос-Анджэлеса існавала каля 30 паселішчаў індзейцаў [[Тонгва]], дзе пражывала каля 3 тысячаў чалавек. [[4 верасьня]] [[1781]] году, па патрабаваньню губэрнатара абедзвюхабедзьвюх Каліфорніяў [[Фэліпэ дэ Нэвэ]], побач зь місіяй групоўкі гішпанскіх каляністаў, якая складалася з 46 чалавек, было заснавана сяло пад назвай ''Паселішча Паны Марыі, царыцы анёлаў, на рацэ Парсьюнкула'' ({{мова-es|El Pueblo de Nuestra Señora la Reina de los Ángeles sobre El Río Porciúncula|скарочана}})<ref>[http://www.laavenue.com/LAHistory.htm The History of Los Angeles County California]. laavenue.com </ref>. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў новае паселішча заставалася ўсяго толькі маленькім мястэчкам, але да [[1820]] году яно ператварылася ў найбуйнейшае сьвецкае паселішча ў Каліфорніі: тут жыло 650 чалавек. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці [[Мэксыка|Мэксыкі]] Лос-Анджэлес нядоўга ўваходзіў у ейны склад, але ў выніку паразы Мэксыкі ў [[амэрыкана-мэксыканская вайна|амэрыкана-мэксыканскай вайне]] горад перайшоў у склад [[ЗША]] паводле мірнай дамовы [[1848]] году. Праз два гады пасьля гэтага, у [[1850]] годзе, Лос-Анджэлес атрымаў афіцыйны статус гораду.
 
У [[1876]] годзе кампанія [[Southern Pacific Transportation Company|Southern Pacific]] завяршыла будаўніцтва чыгункі да Лос-Анджэлеса<ref>Mulholland, Catherine, «William Mulholland and the Rise of Los Angeles». Berkeley: University of California Press, 2000): ст. 15.</ref>. Цытрусавыя пладаводзтва, асабліва вырошчванневырошчваньне [[апэльсын]]аў, хутка стала асновай мясцовай гаспадаркі. За апошнія сорак гадоў [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] насельніцтва вырасла з 2,3 тыс. да 100 тыс. жыхароў. У [[1892]] годзе ў раёне гораду былі выяўленыя месцы заляганьня [[нафта|нафты]] й да [[1923]] году на раён Лос-Анджэлеса прыходзілася чвэрць усёй сусьветнай вытворчасьці вуглевадародаў з нафты<ref>[http://www.priweb.org/ed/pgws/history/signal_hill/signal_hill2.html «The Story of Oil in California»]. Priweb.org (1921-06-25)</ref>. У [[1913]] годзе [[Ўільям Малголанд]] скончыў будаўніцтва акведука, які забясьпечыў вадой хутка пашыраючыся Лос-Анджэлес. З [[1920-я|1920-х]] гадоў у Лос-Анджэлесе хуткімі тэмпамі сталі разьвівацца авіяцыйная прамысловасьць і адчыняцца [[кінастудыя|кінастудыі]]. У [[1932]] годзе горад прыняў [[Летнія Алімпійскія гульні 1932 году|X летнія Алімпійскія гульні]].
 
[[Файл:LosAngeles-Plaza-1869.jpg|міні|360пкс|зьлева|Старая плошча Лос-Анджэлеса ў [[1869]] годзе]]
Радок 95:
Аглямэрацыя Вялікі Лос-Анджэлес працягваецца амаль на 200 км паміж гарадамі Вэнтура й Сан-Бэрнардына. Найвышэйшая кропка гораду - пік [[Сёстры Элсі]] (1548 м)<ref>[http://original.britannica.com/eb/topic-764513/Mount-Lukens Mount Lukens, or Sister Elsie Peak (mountain, Los Angeles, California, United States)]. Britannica Online Encyclopedia</ref>. Самая буйная рака ёсьць рака [[Лос-Анджэлес (рака)|Лос-Анджэлес]], якая бярэ пачатак у даліне [[Сан-Фэрнанда (даліна)|Сан-Фэрнанда]], яна па большай частцы працякае ў штучным [[бэтон]]ным рэчышчы, а ў засушлівы час практычна перасыхае.
 
Багацьце прыродных зонаў у раёне гораду, як то існасьць паблізу [[пляж]]аў, [[дзюна]]ў, [[балота]]ў, гораў, пагоркаў, рэкіаў, стварае ўмовы для існаваньня разнастайнасьці біялягічных супольнасьцяў. Лос-Анджэлес у асноўным атачаюць засушлівыя [[субтропікі|субтрапічныя]] рэдкалесьсі з багацьцем яскрава квітнеючых расьлінаў. Разам з тым, надзвычайная урбанізацыя ляндшафту прыводзіць да памяншэньня распаўсюджваньня й зьнікненьня многіх біялягічных відаў з рысаў гораду й ягоных навакольлях. Вуліцы, сады й скверысквэры Лос-Анджэлеса засаджаны шматлікімі рэдкімі й экзатычнымі дэкаратыўнымі расьлінамі, сярод якіх існуюць розныя віды пальмаў, камеліі й іншых.
 
=== Геалёгія ===
Лос-Анджэлес знаходзіцца ў актыўнай сэйсмічнайсэйсьмічнай зоне з-за сваёй блізкасьці да разлому [[Сан-Андрэас (разлом)|Сан-Андрэас]], і разлому Пунта-Гілс, які праходзіць праз сам горад <ref>[http://www.physorg.com/news70114196.html San Andreas Fault Set for the Big One]. Physorg.com</ref> . Апошнім буйным землятрусам стала разбуральны [[землятрус]] 1994 году, эпіцэнтар якога знаходзіўся ў паўночнай частцы даліны Сан-Фэрнанда. Гэтая праява стыхіі, якая адбылася менш чым праз два гады пасьля масавых пагромаў у Лос-Анджэлесе, стала сапраўдным шокам для жыхароў Каліфорніі, прычыніўшы матэрыяльны страты на многія мільярды даляраў.
 
Іншыя буйныя землятрусы ў XX стагодзьдзі мелі месца ў гэтым рэгіёне ў [[1933]], [[1971]] і [[1987]] гадох. Як бы тое ні было, большасьць землятрусаў, якія адбываюцца ў раёне горада, адчуваюцца толькі як слабыя штуршкі, невялікія ваганьні рэгіструюцца [[сэйсмомэтар|сэйсмомэтр]]амі практычна штодня.