Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 28 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q57831 (translate me)
Радок 2:
'''Фартэцыя''', '''цьвердзь''' ('''крэпасьць''') — гэта комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў [[бастыён]]нага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
 
Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў [[Нясьвіская фартэцыя|Нясьвіжу]], [[Слуцкая фартэцыя|Слуцка]], [[Быхаўская фартэцыя|Быхава]] ці [[Менская фартэцыя|Менска]], увогуле ж у XVII—XVIII стст.стагодзьдзях шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.
 
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць [[бастыённы замак|бастыённыя замкі]] і [[форт]]ы.
 
== Гісторыя ==
Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны ([[Курціна (фартыфікацыя)|курцінаў]], [[бастэя|бастэяў]]ў, [[бастыён]]аў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у [[Эўропа|Эўропе]], асабліва ў [[Францыя|Францыі]], што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняўўмацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштафа Радзівіла]] і [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у [[Нясьвіская фартэцыя|Нясьвіжы]] і [[Слуцкая фартэцыя|Слуцку]].
 
== Азначэньні ў замежных мовах ==
Слова фартэцыя паходзіць зь італьянскай мовы, дзе іх называюць называюць «Fortezza», у нямецкай — «Festung», у польскай — «twierdza» (бел. ''цьвердзь'') ці forteca. У расейскамоўнай традыцыі фартэцыі набылі назоў «крепость», што ў традыцыі абарончых збудаванняўзбудаваньняў Расеі выглядае даволі слушна. Найлепшым прыкладам у гэтым выпадку будзе г.зв. [[Смаленская фартэцыя|Смаленская крэпасьць]], збудаваная ў пачатку XVII ст. У далейшым з распаўсюджаньнем бастыённай фартыфікацыі ў [[Маскоўскае княства|Маскоўскай дзяржаве]], фартэцыі перанялі назоў крэпасьць, зрэшты па сваіх грамадзка-палітычных функцыях яны былі падобныя: сымбалі цэнтралізаванай дзяржавы. У ХІХ ст. паняцьце «''крэпасьць''» прыйшло на тэрыторыю былога ВКЛ з узьвядзеньнем г.зв. крэпасьцяў у [[Берасьцейская крэпасьць|Берасьці]], [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйску]], [[Ковенская фартэцыя|Коўне]] і інш. Па сутнасьці гэта былі тыя ж фартэцыі, толькі значна мадэрнізаваныя. Дзеля карысьці далейшай распрацоўкі праблематыкі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі і ВКЛ сутнасьць гэтых «крэпасьцяў» трэба разглядаць у межах агульнага пытаньня разьвіцьця фартэцыяў ва Ўсходняй Эўропе ўвогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці.
 
== Літаратура ==