Кантрафорс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 29 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q331900 (translate me)
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}} using AWB
Радок 1:
[[Файл:Belarus-Ishkaldz-Holy_Trinity_ChurchHoly Trinity Church-6.jpg|міні|250пкс|[[Апсіда]] [[Касьцёл Сьв. Троіцы (Ішкальдзь)|касьцёлу ў Ішкальдзі]], ўзмоцненая масіўнымі кантрафорсамі]]
 
'''Кантрафорс''' (ад [[француская мова|францускага]] ''contreforce'' — процідзейная сіла) — вэртыкальная канструкцыя ў форме выступа, рабра, папярочнай сьценкі са зьнешняга ці ўнутранага (унутраны кантрафорс) боку сьцяны. Рэдка сустракаюцца кантрафорсы ў выглядзе асобна стаячага слупа-апоры, адасобленага ад збудаваньня. Прызначаны для ўзмацненьня сьцяны ў найбольш напружаным месцы і перайманьня ціску распору скляпеньняў.
Радок 5:
[[Файл:Lincoln cathedral chapterhouse.JPG|міні|250пкс|зьлева|[[Капітуляр]] катэдры ў [[Лінкальн]]е мае кантрафорсы ў выглядзе асобна стаячых слупоў, злучаных са сьцяною аркбутанамі.]]
 
Шырокае распаўсюджаньне ''кантрафорс'', як элемэнт канструкцыі, атрымаў у [[гатычная архітэктура|гатычнай архітэктуры]], што было зьвязана з фарміраваньнем т.зв. ''каркаснай структуры'' будынка. Сэнс палягаў у пераразьмеркаваньні цяжару скляпеньняў на пяты скляпеньняў (у [[раманская архітэктура|раманскай архітэктуры]] цяжар мураваных скляпеньняў пераходзіў на ўсю сьцяну), якія абапіраліся на сьцены звонку узмоцненыяўзмоцненыя ''кантрафорсамі''. у [[базылікальны храм|базылікальных храмах]], дзе галоўны нэф быў вышэй за бакавыя дзеля перадачы цяжару на вонкавыя кантрафорсы выкарыстоўвалі дадатковыя канструкцыі - т.зв. ''[[аркбутан]]ы'', якія ўялялі сабою палову аркі стральчатай формы. У далейшым каркасныя канструкцыі з выкарыстаньнем ''кантрафорсаў'' і ''аркбутанаў'' шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры [[нэаготыка|нэаготыкі]].
 
[[Файл:Gotic3d2.jpg|міні|250пкс|Каркасная канструкцыя гатычнага храма, зьлева - сыстэма кантрафорсаў і аркбутаўнаў, якія пераймаюць цяжар крыжовых гатычных скляпеньняў]]
У [[ВКЛ]] (у праватнасьці, на тэрыторыі сучаснай Беларусі) былі распаўсюджаны чатырохслуповыя [[зальны храм|зальныя храмы]], у якіх шырока выкарыстоўваліся магутныя зьнешнія кантрафорсы, аднак ня было патрэбы ва ўжываньні [[аркбутан]]аў (зальны храм мае роўнавысокія нэфы). Рэдкае выключэньне уяўляеўяўляе сабою перабудаваны [[Вітаўт]]ам ў пачатку XV ст. касьцёл [[Касьцёл Сьвв. Станіслава й Уладыслава (Вільня)|Сьвятога Станіслава ў Вільні]] у стылі нямецкай катэдральнай готыкі. Ён меў высокі цэнтральны [[нэф]], цяжар скляпеньняў якога пераймалі і перадавалі на бакавыя ''кантрафорсы'' шэрагі [[аркбутан]]аў.
 
Вылучаюць шэраг асобных тыпаў кантрфорсаў, у тым ліку ''дыяганальны'', які ўзводзіца на вуглу будынку, утвараючы са сьценамі вугал у 135°. У прыватнасьці, дыяганальнымі кантрафорсамі ўзмоцненыя фасады касьцёлаў [[Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (Уселюб)|ва Ўселюбе]] і [[Касьцёл Сьв. Троіцы (Ішкальдзь)|ў Ішкальдзі]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Buttresses|выгляд=міні}}
{{Храмавая архітэктура}}