Алесь Ліпай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
Радок 29:
|Сайт = [https://be-by.facebook.com/ales.lipai www.facebook.com/ales.lipai]
}}
'''Алесь Ліпай''' (1966, в. Андросаўшчына Капыльскага раёну, цяпер Беларусь) — беларускі журналіст і [[паэт]]. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навінаў ([[БелаПАН]], [[1991]]) і сеціўнай газэты «Беларускія навіны».
 
== Жыцьцяпіс ==
Скончыў сярэднюю школу ў [[Капыль|Капылі]]. Затым факультэт журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] (1991), на якім выдаваў сьценгазэту «Лірнік». У [[1988]] г. стаўся першым [[карэспандэнт]]ам [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]] ў Беларусі. Пры канцы 1980-х гадоў - удзельнік Таварыства маладых літаратараў «[[Тутэйшыя (суполка)|Тутэйшыя]]». У [[1991]]-м годзе, цягам працы ў газэце «[[Сьцяг юнацтва]]» ({{мова-ru|Знамя юности|скарочана}}, 1988—1991), вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». Аўтар беларускага [[пераклад]]у Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі, якую падпісалі старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] і прэзыдэнт ЗША [[Біл Клінтан]]. На пачатку 1990-х гадоў зладзіў перавоз у Беларусь звыш 1000 кніг, выдадзеных [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспарай]] у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды [[бібліятэка]]х. У чэрвені [[1996]] г., пад час вызваленьня закладнікаў, захопленых у дзіцячым садку, узяў [[інтэрвію]] ў тэрарыста, адцягнуўшы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Намесьнік старшыні [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]] (1996—[[1998]]).
 
Сябра [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу беларускіх пісьменьнікаў]] і [[Беларускі ПЭН-цэнтар|Беларускага ПЭН-цэнтру]]. Першую кнігу паэзіі «Пад сьнегам» выдаў у [[2000]] годзе. У 2007 г. выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Алесь Ліпай|спасылка=http://www.svaboda.by/articleprintview/2303111.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=21 лістапада 2007|дата доступу=22 красавіка 2014}}</ref>.