Ёсіф Лянгбард: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Расейская імпэрыя ж
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 25:
У пачатку [[1930-я|1930-х]] Лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам, рэалізаваным Лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: [[Дом ураду (Менск)|Дом ўраду]], [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]] быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў [[1929]] годзе, а з [[1930]] па [[1934]] гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны Лянгбардам разам зь Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбль Ёсіф Лянгбард атрымаў званьне «заслужанага дзеяча мастацтваў БССР».
 
У [[1935]] годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект [[Дом Саветаў (Магілёў)|Дому Саветаў]] ў [[Магілёў|Магілёве]], куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў [[1938]]—[[1940]] гады. Пачынаючы з 1933, рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: [[Тэатар опэры і балету (Менск)|Тэатар опэры і балету]] на месцы былога Траецкага кірмашу і [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Дом Чырвонай Арміі]] на падмурках колішняга [[АрхіерэйскіАрхірэйскае палацпадвор’е (Менск)|архіерэйскага палацу]]. У [[1935]] годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэміі навук БССР]], распрацаваны [[Георгі Лаўроў|Г. Лаўровым]].
 
== 1940-я ==