Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Геаграфія: артаграфія
Радок 136:
У сакавіку [[2006]] году адбыліся [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2006)|парлямэнцкія выбары]], на якіх найбольшую колькасьць галасоў набрала [[Партыя рэгіёнаў]]. Але партыі «[[Наша Ўкраіна]]» ды [[Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»]] разам набралі прыкладна такую ж колькасьць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазыцыя больш дробных партыяў. Кааліцыя між «аранжавымі» партыямі не была створаная, а [[Сацыялістычная Партыя Ўкраіны|Сацыялістычная партыя]] [[Аляксандар Мароз|Аляксандра Мароза]] перайшла ад «аранжавага» блёку да Партыі Рэгіёнаў і разам зь імі ды [[Камуністычная партыя Ўкраіны|камуністамі]] стварыла [[Антыкрызысная кааліцыя|Антыкрызысную кааліцыю]]. [[Прэм'ер-міністар Украіны|Прэм’ер-міністрам Украіны]] стаў Віктар Януковіч. У [[травень|траўні]] [[2007]] году Прэзыдэнт Украіны [[Віктар Юшчанка]] распусьціў [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўную Раду Ўкраіны]] і прызначыў [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)|датэрміновыя выбары]]. Праз супраціў апазыцыі, гэтыя выбары адбыліся толькі [[30 верасьня]]. Паводле вынікаў гэтых выбараў, у [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Радзе Ўкраіны]] была сфармавана кааліцыя з [[Блёк Юліі Цімашэнкі|БЮЦ]] і [[Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона|НУ — НС]]. [[Юлія Цімашэнка]] ізноў стала прэм’ер-міністам.
 
Напрыканцы [[2009]] году на пасаду прэзыдэнта краіны абраны [[Віктар Януковіч]], які знаходзіўся на гэтай пасадзе з [[2010]] да пачатку [[2014]] году. [[23 лістапада]] [[2013]] году пачаліся акцыі ў знак пратэсту супраць прыпыненьня тагачасным урадам на чале зь [[Мікола Азараў|Міколам Азаравым]] працэсу асацыяцыі Ўкраіны з [[ЭЗ]], якія праз шэраг жорсткіх урадавых супрацьдзейных актаў і дзеяньняў у сьнежні—студзені перарасьлі ў пратэсты з мэтаю адстаўкі ўраду й прэзыдэнта. У лютым [[2014]] году была вернутая канстытуцыя ўзору [[2004]] году, якая дазваляла парлямэнцкай большасьцю зацьвердзіць імпічмэнт прэзыдэнта. [[23 лютага]] Вярхоўная Рада абрала выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта [[Аляксандар Турчынаў|Аляксандра Турчынава]], датэрміновыя выбары прэзыдэнта прызначаныя на [[25 траўня]] гэтага ж году. Януковіч апынуўся на тэрыторыі Расеі, дзе даў некалькі прэс-канфэрэнцыцяў і заявіў, што дагэтуль лічыць сябе прэзыдэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым; у якасьці легітымнага прэзыдэнта ён дагэтуль лічыцца Расеяй.
З [[2010]] году на пасадзе Прэзыдэнта краіны знаходзіцца [[Віктар Януковіч]].
 
У лютым—сакавіку [[2014]] году ўзброеныя прарасейскія актывісты пры падтрымцы неідэнтыфікаваных вайскоўцаў (пазьней прызнаных у якасьці расейскіх) пачалі захоп адміністрацыйных будынкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі. У выніку гэтага быў створаны самаабвешчаны ўрад АРК і Севастопалю на чале з Аксёнавым і Чалым адпаведна, на [[16 сакавіка]] іх структурамі быў абвешчаны рэфэрэндум аб статусе АРК і Севастопалю. [[17 сакавіка]] самаабвешчаныя ўлады АРК і Севастопалю аб'явілі, што на рэфэрэндуме большасьць галасоў атрымаў варыянт за ўваходжаньне ў склад Расеі, у гэты ж дзень з тэрыторыяў АРК і Севастопалю была абвешчаная г.зв. Рэспубліка Крым. На наступны дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама самаабвешчаныя кіраўнікі Аксёнаў ды Чалы падпісалі пагадненьне аб уваходжаньні Рэспублікі Крым у склад Расеі, яе тэрыторыя Расеяй дэ-факта была падзеленая на два суб'екты фэдэрацыі — [[Рэспубліка Крым|Рэспубліку Крым]] (тэрытарыяльна адпавядае АРК) і места фэдэральнага значэньня Севастопаль (адпавядае ўкраінскай севастопальскай мескай радзе, што не ўваходзіць у АРК). Украінскім заканадаўствам, а таксама большасьцю краінаў сьвету рэфэрэндум і фактычная зьмена статусу гэтай украінскай тэрыторыі лічацца незаконнымі.
{{Глядзіце таксама|Эўрамайдан}}
 
{{Глядзіце таксама|Эўрамайдан|Крымскі крызіс (2014)}}
 
== Прыродныя ўмовы ==