Іркуцкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 69 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q6585 (translate me)
→‎Гідраграфія: артаграфія
Радок 64:
 
=== Гідраграфія ===
Рачную сетку складаюць басэйны рэк [[Лена (рака)|Лена]], [[Ангара|Ангары]], [[Ніжняя Тунгуска|Ніжняй Тунгускі]] й часткова [[Падкаменная Тунгуска|Падкаменнай Тунгускі]]. Галоўнай ракой зьяўляецца Ангара, 64% якой працякае на тэрыторыі Іркуцкай вобласьці. Ейны басэйн працягваецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 1 100 км, на поўдні мяжуе з басэйнам [[Байкал]]а, на захадзе й поўначы — [[Енісей|Енісея]], на ўсходзе — Лены. На Ангары разьмешчаны каскад вадасховішчаў сумарнай магутнасьцю гідраэлектрастанцыяў 9,1 ГВт.
 
Усяго па тэрыторыі вобласьці працякае звыш за 65 тысячы вадацёкаў агульнай працягласьцю 309 355 км, прычым на драбнюткія рэкі прыходзіцца 91,24% агульнай працягласьці. Гушчыня рачной сеткі складае 400 м на 1 км²<ref>[http://www.irkobl.ru/sites/les/news/publications/detail.php?ID=434 Характеристика водных ресурсов Иркутской области.]</ref>. На тэрыторыі Іркуцкай вобласьці разьмяшчаюцца 229 азёраў, сумарная плошча якіх складае 7 732,5 км². Таксама тут знаходзіцца значная частка акваторыі возера Байкал.