Баляслаў Пачопка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 6:
|апісаньне = Айцец Баляслаў Пачопка ў 1930-я гг.
|імя пры нараджэньні =
|род дзейнасьці = [[Беларуская грэка-каталіцкая царква|грэка-каталіцкі]] сьвятар, выдавец, настаўнік, мовазнаўца, публіцыст
|дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|13|10|1884}}
|месца нараджэньня = засьценак Уляны, [[Віленскі павет (Віленская губэрня)|Віленскі павет]], [[Віленская губэрня]]
Радок 37:
З [[1911]] жыў у [[Вільня|Вільні]], супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай катaліцкай газэты [[Газэта «Biełarus» (1913)|«Biełarus»]] (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы зь пятага нумару (№ 1, [[1914]]) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Баляслаў Пачопка — складальнікукладальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка ''«Boh z nami»'' ([[1915]]), аўтар першай беларускай граматыкі (''«Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B.Pačobka»'', распрацавана ў [[1915]]; надрукавана ў Вільні, у друкарні [[«Homan»]] у сакавіку [[1918]]). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю [[Батлейка|батлейкі]] ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
Радок 56:
У міжваенны час вырашыў прысьвяціць сябе справе адраджэньня [[уніяцтва|Уніі]] ў Беларусі і прыняў усходні абрад на прапанову ўкраінскага манаха-[[рэдэмптарыст]]а [[Мікалай Чарнецкі|Мікалая Чарнецкага]] (пазьней — біскупа, Апостальскага візытатара каталіцкіх парафіяў славяна-візантыйскага абраду ў Польшчы, сёньня вызнанага Царквой блаславёным). Дзеля гэтага падаў пісьмовую просьбу ў [[Рым]] і вясною [[1921]] атрымаў асабісты дазвол ад папы [[Бэнэдыкт XV|Бэнэдыкта XV]]. З [[1921]] аднавіў свае тэалягічныя студыі — у грэка-каталіцкай сэмінарыі ў [[Львоў|Львове]], дзе 5 гадоў вучыўся завочна. [[18 ліпеня]] [[1926]] быў высьвячаны на дыякана, а 25 ліпеня — на сьвятара ў [[Архікатэдра сьв. Юра ў Львове|катэдры сьв. Юра ў Львове]]. Сьвятарскія сьвячаньні паводле бізантыйскага абраду яму ўдзяліў Галіцкі мітрапаліт [[Андрэй Шаптыцкі]].
 
23.08.1926 рыма-каталіцкі [[Сьпіс кіраўнікоў Пінскай дыяцэзіі|біскуп Пінскі]] [[Зыгмунт Лазінскі]] прызначыў яго «выконваючым абавязкі [[вікары]]я Целяханскай парафіі для аблугоўваньняабслугоўваньня вернікаў усходняга абраду, з рэзыдэнцыяй у [[Бабровічы (Берасьцейская вобласьць)|Бабровічах]]».
 
Падчас працы ўніяцкім парахам у Бабровічах а. Баляслаў Пачопка, акрамя сьвятарскага служэньня, выкладаў рэлігію дзецям у школе, актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасьцю для бедных, браў удзел у Пінскіх унійных канфэрэнцыях, на якіх выступаў з дакладамі, дасылаў артыкулы ў беларускую і польскую прэсу ([[«Da Złučeńnia»]], [[«Przegląd Wileński»]]). Стаў першым біёграфам біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага (цяпер вядзецца бэатыфіўвцыйныбэатыфікацыйны працэс). У [[1938]] уласнымі рукамі збудаваў і аздобіў новую драўляную ўніяцкую царкву ў Бабровічах (значную частку грошаў на яе ахвяравала [[Магдалена Радзівіл]]). У душпастырскай дзейнасьці карыстаўся пераважна беларускай мовай.
 
Баляслаў Пачопка меў шырокую перапіску з рознымі асобамі далёка па-за межамі краіны, падтрымліваў шматгадовую лістоўную сувязь з мэцэнаткай беларускага руху княжной Магдаленай Радзівіл, сябраваў зь вядомым славістам прафэсарам [[Уроцлаў|Брэслава (Уроцлава)]] [[Рудольф Абіхт|Рудольфам Абіхтам]], зь якім працаваў у Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.
Радок 65:
З прыходам Саветаў у [[1939]] пачаўся маральны і матэрыяльны ціск на сьвятара і яго сям’ю, а ў лютым [[1940]], калі ў Заходняй Беларусі адбылася першая масавая апэрацыя НКВД па дэпартацыі ў [[Сыбір]], у яго царкве адбыўся пагром. Празь некалькі тыдняў яго спрабавалі абвінаваціць у крадзяжы збожжа. Гэтыя перажываньні моцна адбіліся на стане здароўя сьвятара, якое ўвесну 1940 моцна пагоршылася, узьніклі паважныя праблемы з сэрцам. Некалькі тыдняў ён правёў у шпіталі ў Целяханах. Увосень сьвятаром заняліся сьледчыя НКВД. У сьнежні [[1940]] сьвятар другі раз трапіў у шпіталь у Целяханах, а на другі дзень сьвятаў Божага Нараджэньня (26 сьнежня [[1940]]) там памёр.
 
Пахаваны ён быў на каталіцкіх могілках у [[Целяханы|Целяханах]]. Сям’я сьвятара адразу пасьля яго пахаваньня, хаваючыся ад рэпрэсіяў НКВД, зьехала на Віленшчыну, пазьней выехала ў Польшчу, дзе дагэтуль жывуць нашчадкі.
 
За савецкім часам каталіцкія могілкі ў Целяханах, дзе быў пахаваны а. Баляслаў Пачопка, былі моцна занядбаныя. Месца пахаваньня на амаль цалкам зьнішчаных могілках цудам удалося адшукаць у 2002 годзе, дзякуючы крымскаму беларусу, які паходзіў з гэтых мясьцінаў. У 120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня Баляслава Пачопкі, на Дзяды 2004 году, на яго магіле быў урачыста адкрыты і асьвячаны помнік з дрэва з выяваю ўваскрослага Хрыста (аўтар помніка мастак [[Мікалай Колас]] з Баранавічаў).
Радок 97:
[[Катэгорыя:Рэлігійныя публіцысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія настаўнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Памерлі 26 сьнежня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1940 годзе]]