Інгушэтыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Тэрытарыяльныя спрэчкі: абнаўленьне зьвестак
Радок 90:
Інгуская Рэспубліка дасюль ня мае вызначаных межаў. Канчаткова няясная мяжа Інгушэтыі з Чачэніяй і з Асэтыяй.
 
Паміж Паўночнай Асэтыяй і Інгушэтыяй існуе тэрытарыяльная спрэчка — Інгушэтыя аспрэчвае частку [[Прыгарадны раён Паўночнай Асетыі|Прыгараднага раёну Паўночнай Асетыі]] на ўсход ад [[Уладзікаўказ]]у. У 1990 годзе падчас актыўнай фазы канфлікту загінула больш чым 600 чалавек, больш за 900 былі параненыя, 30 000 інгушоў з Прыгараднага раёну ўцяклі з Паўночнай Асэтыі. На гэты канфлікт накладаецца [[бэсланбяслан]]ская трагедыя, што спарадзіла нянавісьць да інгушоў сярод асэтынаў, бо нібыта ўдзельнікі захопу школы прыехалі менавіта з Інгушэтыі.
 
Тэрытарыяльная спрэчка паміж Чачэніяй і Інгушэтыяй ідзе за Сунжанскі раён, які пасьля разьдзяленьня Чачэна-Інгускай АССР кожная з рэспублік палічыла сваім. У момант падзелу ў 1992 годзе ў Сунжанскім раёне паўстала двоеўладзьдзе, утварыліся асобныя інгуская і чачэнская адміністрацыі, якім падпарадкоўваліся тэрыторыі, населеныя, адпаведна, інгушамі і чачэнцамі. Зараз, на тле замірэньня Чачэніі, Крэмль пераконвае інгушоў і чачэнцаў зноў аб’яднацца ў адзіную вайнаскую рэспубліку. Але мясцовыя эліты скептычна глядзяць на такі праект<ref>[http://arche.bymedia.net/2007-03/cavusau703.htm Юры Чавусаў. Бэтонныя агароджы зь сьлядамі ад куляў // Arche, 3-2007]</ref>.