Карачаева-Чаркесія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Геаграфія і прырода: абнаўленьне зьвестак
Радок 80:
 
== Геаграфія і прырода ==
Найбуйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі разьмешчаная ў горнай мясцовасьці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор’і і горы [[Каўказ]]а. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Водаразьдзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзьбярэжжа Чорнага мора вядуць [[Марускі перавал|Марускі]] і [[Клухорскі перавал]]ы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй ляжыць гара [[гара Эльбрус|Эльбрус]], самая высокая вяршыня Каўказа.
 
У рэспубліцы шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёраў, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, з іх самыя буйныя — [[рака Кубань|Кубань]], [[рака Вялікі Зелянчук|Вялікі]] і [[Рака Малы Зелянчук|Малы Зелянчук]], [[Уруп]], [[Лаба (прыток Кубані)|Лаба]]; маецца [[Кубанскае вадасховішча]]. Дзейная ў рэспубліцы сыстэма [[Вялікі Стаўрапальскі канал|Вялікага Стаўрапальскага каналу]] зьяўляецца крыніцай водазабесьпячэньня для [[Стаўрапальскі край|Стаўрапальскага краю]].