Сяргей Запрудзкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: кірылічная «і»
Радок 24:
Скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] ([[1983]], спэцыяльнасьць «беларуская і расейская мовы і літаратуры»). У [[1983]]—[[1986]] вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту мовазнаўства [[Акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]] па спэцыяльнасьці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». У [[1986]]—[[1990]] працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела агульнага і славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі. У [[1989]] абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнікі». У [[1990]]—[[1991]] працаваў старшым выкладнікам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. З [[1991]] па сакавік [[1997]] — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман», займаўся літаратурнай крытыкай. З [[1997]] — дацэнт катэдры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
 
Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага і славянскага мовазнаўства, моўныя кантакты, [[моўная палітыка]], сацыяльная псыхалёгія мовы, замежная беларусістыка. Удзельнік XII, ХІІІ і XIV Міжнародных зьездаў славістаў ([[Кракаў]], [[1998]]; [[Любляна]], [[2003]], [[Охрыд]], [[2008]]), IV iі V кангрэсаў украіністаў ([[Адэса]], [[1999]], [[Чарнаўцы]], [[2002]]). З дакладамі па беларусістыцы выступаў у Аўстрыі, Вугоршчыне, ЗША, Македоніі, Нямеччыне, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Украіне, Францыі.
 
Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Чалец Міжнароднай асацыяцыі украіністаў. У [[1991]]—[[1993]] — сакратар камісіі па ўдасканаленьні правапісу [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]] (прапанавала рэкамэндацыі; надрукаваныя ў газэце «Наша слова», [[1993]]. № 15).