Сухумі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д кірылічная «с»
Радок 1:
'''Суху́мі''', '''Суху́м''' ({{мова-ru|Сухуми, Сухум}}; {{мова-ka|სოხუმი}}; {{мова-ab|Аҟəа}})  — сталіца [[Абхазія|Абхазіі]]. Горад на ўзьбярэжжы [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Падчас [[Грузія|Грузінска]]-[[Абхазія|абхаскага]] канфлікту ў пачатку [[1990-я|1990-х]] быў дужа пашкоджаны. Насельніцтва  — 43 700 чалавек ([[2003]]).
 
== Гісторыя ==
Гісторыя гораду налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. На месцы гораду да [[VI стагодзьдзе да н. э.|VI стагодзьдзя да н.  э.]] была грэцкая калёнія ''Дыяскурыя'' (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала [[Пантыйскае царства|Пантыйскаму царству]]. [[Тапонім]] «Аку» сустракаецца ў грэцкім надпісе на залатых манэтах калхідзкай чаканкі (III—II  стст. да н.  э.) і супастаўляецца з абхаскай назвай гораду  — Акуа. Пазьней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасьць ''Сэбастополіс''. З [[736]] году паселішча вядома пад назвай ''Цхум'' (ад абхаскай назвы «Гума») у складзе [[Абхаскае царства|Абхаскага царства]]. У сярэднявечча  — горад ''Цхумі'' ў складзе [[Грузінскае царства|Грузінскага царства]], з другой паловы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]  — пад уладай [[Турэччына|туркаў]]: у [[1724]] пабудавана турэцкая крэпасьць ''Сухум-Кале'' на Чорным моры. Ад канца [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] да [[1808]] і з [[1864]]  — сталіца Абхазіі. У [[1810]] далучаны да [[Расея|Расеі]], статус гораду атрымаў у [[1848]]. Пасьля скасаваньня [[Абхаскае княства|Абхаскага княства]] ў [[1864]]  — цэнтар Сухумскага вайсковага аддзелу (вобласьці) у падпарадкаваньні [[Кутаісі|Кутаіскага]] [[генэрал-губэрнатар]]а, з [[1866]]  — Сухумскай акругі Кутаіскай [[губэрня|губэрні]].
 
Пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] [[1917]] году, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос [[Расейская грамадзянская вайна|грамадзянскай вайны]]. Недаўгавечнае [[бальшавізм|бальшавіцкае]] кіраваньне было спынена ў траўні [[1918]] і Сухум быў уключаны ў [[Дэмакратычная Рэспубліка Грузія|Дэмакратычную Рэспубліку Грузія]] як рэзыдэнцыя аўтаномнай Народнай Рады Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генэрал-губэрнатара. [[Чырвоная Армія]] і мясцовыя рэвалюцыянэры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка [[1921]], і абвясьцілі [[Савецкі Саюз|Савецкую]] ўладу. Сухум быў сталіцай [[Абхаская ССР|Абхаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]] злучанай з [[Грузінская ССР|Грузінскай ССР]] ад [[1921]] да [[1931]], калі ён стаў сталіцай Абхаскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У [[1989]] Сухум меў 110 000 жыхароў і быў аднім з самых пасьпяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідэраў.
 
У [[1989]]—[[1993]] Сухум быў цэнтрам Грузінска-абхаскага канфлікту які зруйнаваў большую частку гораду. Падчас Абхаскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго навакольлі зьведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод цывільнага насельніцтва. 27 верасьня [[1993]] бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па [[Этнічная чыстка грузінаў у Абхазіі|этнічнай чыстцы]] супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню ([[Сухумская разьня]]), у тым ліку былі забіты чальцы Абхаскага ўраду ([[Жыўлі Шартава]], [[Рауль Эшба]] і  г.  д.) і мэр Сухума [[Гурам Габіскірыя]]. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасьць (да [[1992]] тут ужывалася 9 розных моваў).
 
=== Назва гораду ===
У пэрыяд турэцкіх і арабскіх заваяваньняў (сярэднявечча), у сілу асаблівасьцяў фанэтыкі цюрскіх і арабскіх моваў, не прымаючых наяўнасьці пасьлядоўных зычных (ЦХ), адсутнасьці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя гораду паступова зьмяняецца  — ''Цхум → Схум → CухумСухум'' (CухумСухум-кале («кале»  — крэпасьць (цюрск.)).
 
Усталяваньне ўплыву ў рэгіёне [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] выклікала ўсталяваньне русыфікаваных назваў  — Сухум, Батум. Абхаская назва горада «Акуа» выкарыстоўваецца пасьля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхаскага моўнага арэала.
 
Са жніўня [[1936]], пасьля ўключэньня Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у [[1931]], насіў афіцыйную назву ''Сухумі''. 4 сьнежня [[1992]] на сэсіі Вярхоўнай Рады Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва гораду '''Сухум'''.
Радок 21:
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Фазіль Іскандэр]]  — літаратар
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Sukhumi}}
* [http://www.fotki.com/cyxymu ФотаздымкіФатаздымкі СухумаСухумі]{{ref-ru}}
* [http://cyxymu.livejournal.com ЖЖ абпра СухумеСухумі]{{ref-ru}}
* [http://www.museum.com.ua/en/istor/sev-vost/dioskur/dioskur.htm Старажытныя манэты Дыаскурыі]{{ref-en}}