Мікалай Судзілоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Эўропа: артаграфія
Радок 44:
Але ўжо летам [[1875]] году Судзілоўскі накіроўваецца ў Румынію, а на шляху ў [[Бухарэст]] прыпыняецца ў [[Жэнэва|Жэнэве]], дзе піша тэзісы сваёй доктарскай дысэртацыі. У Румыніі Мікалай Судзілоўскі займаўся ўрачэбнай практыкай і рэвалюцыйнай дзейнасьцю. Наш суайчыньнік стаў адным з пачынальнікаў румынскага сацыял-дэмакратычнага руху, арганізоўваў сацыялістычныя гурткі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхоўцы антытурэцкага [[Красавіцкае паўстаньне|Красавіцкага паўстаньня]] ў Баўгарыі ў [[1876]] годзе. Бярэ псэўданім Ніколас Русэль і ў далейшым жыве пад гэтым прозьвішчам. У [[1877]] годзе Судзілоўскі скончыў унівэрсітэт у Бухарэсьце.
 
Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод параненых расейскіх салдат і афіцэраў падчас [[1877]]—[[1878]] гг., выдаваў у [[1879]] годзе газэту «БесарабіяБэсарабія». Нягледзячы на тое, што за ўратаваньне сотняў хворых і параненых румынскі ўрад узнагародзіў Судзілоўскага залатым мэдалём, у [[1881]] годзе ўлады за рэвалюцыйную дзейнасьць выслалі яго, як і іншых расейскіх сацыялістаў, у Канстантынопаль.
 
У Жэнэве і [[Парыж]]ы Судзілоўскі аднавіў адносіны з расейскай палітычнай эміграцыяй, сустракаўся і спрачаўся з Пляханавым, Засуліч, Аксельрод. З [[1882]] годзе ён працуе ва Ўсходняй Румеліі (Баўгарыя), але з-за ганеньняў вымушаны пакінуць і гэтую краіну, а затым і кантынэнт.