Мітрафан Доўнар-Запольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
'''Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі''' ([[14 чэрвеня]] [[1867]], [[места]] [[Рэчыца]] — [[30 верасьня]] [[1934]], [[Масква]]) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Доктар гістарычных навук ([[1905]]), прафэсар ([[1902]]). Правадзейны чалец [[Інбелкульт]]у.
 
У [[1894]] скончыў [[Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі|Кіеўскі ўнівэрсытэт]]. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі [[БНР]] па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ [[Харкаў|Харкава]] і [[Баку]]. 3 [[1 кастрычніка]] [[1925]] і да [[1 верасьня]] [[1926]] працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]]. 3 восені [[1926]] у Маскве.
 
Не пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю [[СССР]].
Радок 46:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1867 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцы]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія этнографы]]