Лявон Більдзюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13031308
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў Менскую гімназію ([[1913]]), [[Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі|Кіеўскі ўнівэрсытэт]] ([[1917]]), пэдагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе ([[1918]]), курс па эканоміцы Кіеўскага камэрцыйнага інстытута ([[1919]]). У 1914 друкаваўся ў газэце «[[Наша ніва]]» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асьветны гурток «Зорка». 3 чэрвеня 1919 у [[Менск]]у, загадчык Менскай школы сьляпых, дзе перавёў навучаньне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 сябра [[ЧБНК|Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Менску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Меншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы.
 
3 кастрычніка 1919 выкладчык Менскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускае матэматычнае тэрміналёгіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арытмэтычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 сябра прыродазнаўчага аддзяленьня Тэрміналягічнай камісіі [[Інбелкульт]]а, удзельнічаў у апрацоўцы беларускае навуковае тэрміналёгіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізыцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі». 3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага пэдагагічных тэхнікумаў. 3 1930 у Менску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у [[БНТУ|Беларускім політэхнічным інстытуце]] і [[БДУ]]. [[20 чэрвеня]] [[1938]] па адрасе вул. Сляпянская, д. 15, кв. 2 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», [[15 жніўня]] [[1939]] асуджаны на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў<ref>[http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=27058 Білюдзюкевіч Лявон Леанідавіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|3|1|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>. Паводле афіцыйных звестак, памёр на Калыме. Рэабілітаваны ў [[28 жніўня]] [[1956]].
Радок 33:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івянцы]]
[[Катэгорыя:Беларускія матэматыкі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі ВНУКіеўскага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]