Розьніца паміж вэрсіямі «Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году»

д
д (→‎Сутнасьць зьменаў: кірылічная «о»)
'''Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году''' — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны Правапіснай Камісіяй ўу [[1927]]—[[1929]] гадох (карэктура праекту была зробленая на мяжы [[1929]]—[[1930]] гадоў, пасьля згортваньня палітыкі [[беларусізацыя|беларусізацыі]]).<ref name="zs">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/10/204/ Мазаічная артаграфія] // Часопіс «[[Arche]]», 16 сьнежня 2008</ref>
 
== Перадумовы ==
У [[1926]] годзе ў [[Менск]]у адбылася прадстаўнічая міжнародная Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі, якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень [[1927]] году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў [[Сьцяпан Некрашэвіч|Сьцяпана Некрашэвіча]] (старшыня), [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]], [[Янка Купала|Яна Луцэвіча (Купала)]], дацэнта [[БДУ]] [[Анатоль Багдановіч|Анатоля Багдановіча]] (сакратар), доктара навук [[Пётар Бузук|Пятра Бузука]], навуковых працаўнікоў [[Інбелкульт]]у [[Янка Бялькевіч|Янкі Бялькевіча]] і [[Ўладзіслаў Чаржынскі|Ўладзіслава Чаржынскага]].
 
У [[1929]] годзе з прыходам да ўлады ў СССР [[Іосіф Сталін|І. Сталіна]] і наступным згортваньнем палітыкі [[беларусізацыя|беларусізацыі]], Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта [[НАН Беларусі|Беларускай Акадэміі Навук]], адначасова была спыненая праца Правапіснай Камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюктуру, вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў [[1930]] годзе.
 
== Сутнасьць зьменаў ==
Збольшага гэты праект працягваў і разьвіваў Тарашкевічаў правапіс. У прыватнасьці, у ім захоўваліся тыя напісаньні, што ў пазьнейшых кадыфікацыйных працах падлягалі зьменам: да прыкладу, аб’е'''жч'''ык; ''пары'''с'''кі'', чэ'''с'''кі; гара'''дз'''кі, лю'''дз'''кі; б'''я'''з нас, н'''я''' руш і г.д.<ref name="bp">Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930.</ref>
 
Варта адзначыць, што ў друкаванай рэдакцыі праекту прысунічала прапанова па скасаваньні асыміляцыйнай мяккасьці. Аднак дадзенае рашэньне зьявілася ў ім толькі ў карэктуры — гэта значыць на мяжы 1929—1930 гг., калі пачала раскручвацца [[«Нацдэмаўшчына»|антынацдэмаўская]] кампанія. Дагэтуль Правапісная Камісія згадзілася на тым, што мяккі знак варта прыбраць выключна ў падоўжаных '''ньн''', '''льл''', '''зьз''', '''сьс''', '''дзьдз''', '''цьц''' (насе'''нн'''е, сьме'''цц'''е, су'''ддз'''я або су'''дздз'''я). Скасаваць мяккі знак у іншых пазыцыях катэгарычна не згаджаўся старшыня Камісіі Некрашэвіч, які на момант рыхтаваньня дакумэнту да друку страціў свае званьні й дажываў апошнія месяцы на волі. Рашуча не прыняў гэтае скасаваньне і Янка Купала.<ref name="zs">< /ref>
 
Праект зьмяшчаў і іншыя кардынальна новыя прапановы. Некаторыя зь іх былі ўлічаныя пры распрацоўцы сучаснай нармалізацыі [[Беларускі клясычны правапіс|клясычнага правапісу]] ў [[2005]] годзе — гэта:
* пашырэньне яканьня ў лічэбніках: дз'''я'''вяты, дз'''я'''сяты, с'''я'''мнаццаць, вас'''я'''мнаццаць.
* адмова ад правядзеньнеправядзеньня яканьня ў 2-м складзе перад націскам, калі ў 1-м пераднаціскным няма а/я: н'''е'''высокі, б'''е'''спрытульны.
* увядзеньне аканьня ў пазычаньнях: м'''а'''н'''а'''лёг, к'''аа'''пэрацыя, ф'''а'''нэтыка.
 
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
{{Беларуская мова}}
26 400

зьменаў