Міхаіл Каяловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Дзейнасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 31:
Апынуўшыся ў складзе Расейскай імпэрыі, беларускі народ мусіў прачнуцца і пачаць жыць вольна, бо менавіта ў еднасьці з Расеі М. Каяловіч бачыў выратавальны шлях:
 
{{Цытата|«У нас, на Беларусі,— піша Каяловіч у «День»,— адбываецца цяпер вырашэньне вялікага пытаньня: на гістарычную сцэну выходзіць народ, які на працягу доўгага часу здольны быў проціставіць напору чужых яму стыхій толькі пасыўную сілу,— народ бедны, прыгнечаны, загнаны, здробнены фізычна і моральна. Паглядаеце на змучаны твар тутэйшага селяніна, на яго нізкі рост і худое цела, на лахманы, у якія ён апрануты, на пасьпешнасьць, з якой ён кідаецца вам пад ногі, а пасьля цалуе руку,— паглядаеце, і вам будзе зразумелай тая процьма зьнявагі, у якой ён апынуўся… Пакінуты грамадзтвам, якое ў сваю чаргу пакінула сваю народнасьць,— грамадзтвам, у руках якога была калісьці і ўлада, і сіла, ён цярпеў моўчкі і ніхто ня чуў яго стогнаў. Толькі ў апошні час у сувязі з посьпехам сялянскае справы народ беларускі зьвярнуў на сябе ўвагу польскае партыі. Крыхапа-крысе яна пачала разумець, што гэты загнаны, цярплівы народ складае сілу вельмі грунтоўную, з якой ёй ня шкодна пасябраваць»}}.<ref>Несколько слов о народном движении, «День», 1863, №18<name=slov/ref>.
{{Цытата|Ітак, факт адбыўся,— упэўнена кажа Каяловіч,— народ беларускі, які доўга быў палучаны з Польшчай духам і крывёю, паўстаў проці гэтае самае Польшчы; ніхто не падгаворваў, ніхто не навучаў гэтаму сялян; гэта было поўнае і разам з тым нястрыманае выяўленьне глыбока-ўтоенай, вякамі ўзгадованай нянавісьці да чужаземнага ярма, гэта было першае імкненьне да ўласнага адраджэньня народу, які адчуў сваю сілу}}<ref name=slov>Несколько слов о народном движении, «День», 1863, №18</ref>.