Уладзіслаў Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2479034 (translate me)
Радок 30:
| Колер загалоўку =
}}
'''Уладзіслаў Валовіч''' ([[1615]] — [[15 верасьня]] [[1668]], [[Вільня]]) — дзяржаўны й вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Пісар польны літоўскі]] ([[1639]]—[[1653]]), [[ваяводы віцебскія|ваявода віцебскі]] (з [[1656]]) і [[гетман польны літоўскі]] (з [[1667]]).
 
== Біяграфія ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Валовічы|Валовічаў]] гербу «[[Багорыя (герб)|Багорыя]]», сын Пятра. Быў дваранінам [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Уладзіслаў Ваза|Ўладзіслава Вазы]].
 
Браў удзел у [[Смаленская вайна|Смаленскай вайне]] з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] у [[1632]]—[[1634]]. Трапіў у палон, але маскоўскі ваявода [[Міхаіл Шэін]] адпусьціў яго, каб перадаць каралю просьбу пра складаньне міру.
 
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку [[Харунжы|харунжага]] [[Трокі|троцкага]] ў [[1636]]—[[1653]]. Абіраўся паслом на [[сойм]] [[1647]].
 
За часамі [[Паўстаньне Хмяльніцкага|паўстаньня Хмяльніцкага]] замяніў [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага]] [[Ян Кішка|Яна Кішку]], які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх аддзелаў, неаднаразова разьбіты казакамі ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]]. Разам з аддзелам зачыніўся ў [[Слуцак|Слуцку]]. Выйграў колькі бітваў пад [[Валожын]]ам, [[Рэчыца]]й, [[Бабруйск]]ам, [[Чэрыкаў|Чэрыкавам]].
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) узначаліў злучэньне войскаў ВКЛ, у [[1658]] перамог маскоўскія войскі ля [[Глыбокае|Глыбокага]]. [[8 лютага]] [[1659]] разьбіты войскамі [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]] пад [[Мядзел]]ам. Ваяваў таксама са швэдамі<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Валовічы // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 383.</ref>.
 
Пабраўся шлюбам з Ганнай Козел-Паклеўскай, зь якой меў дачку Людвіку.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 55:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Валовіч, Уладыслаў}}
 
[[Катэгорыя:Валовічы|Уладыслаў]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1615 годзе]]